Міхась Саўка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міха́сь Са́ўка (19 ліпеня 1927, Загор’е, Наваградчына — 10 верасьня 1990, Брусэль, Бэльгія) — бэльгійскі мастак-рэстаўратар, мастацтвазнаўца, археоляг беларускага паходжаньня.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Навучаўся ў Баранавічах, хлапчуком вывезены ў Нямеччыну.

Скончыў факультэт археалёгіі і гісторыі мастацтва Лювэнскага ўнівэрсытэту (1955). Працаваў мастаком-рэстаўратарам у Каралеўскім інстытуце мастацкае спадчыны (Брусэль). У 1963 атрымаў бэльгійскае грамадзянства, быў залічаны ў лік сталых супрацоўнікаў інстытуту. З 1969 — адміністрацыйны сакратар, з 1982 — кіраўнік працаў інстытуту.

Распрацаваў адмысловую тэхніку рэстаўрацыйнага працэсу, быў адмыслоўцам па старажытным насьценным росьпісе, шмат друкаваўся, выяжджаў на археалягічныя раскопкі ў Грэцыю, Турэччыну, Альжыр. Атрымаў прызнаньне бэльгійскіх мастацкіх колаў і быў запрошаны выкладаць урокі маляваньня каралеве[1].

Доктар мастацкіх навук, кавалер ордэна Кароны[2] за заслугі ў галіне рэстаўрацыі.

Remove ads

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads