Міхаіл Сачкоўскі

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Сачкоўскі (нар. 21 лістапада 2002 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца мазырскай «Славіі».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец пінскай СДЮШАР-3. Маладзёнам далучыўся да «Слуцку», дзе выступаў за юнацкія каманды. У 2019 годзе пачаў гуляць за клюбны дубль, дзе адразу замацаваўся ў складзе. У 2020 годзе пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў першай камандзе «Слуцку» 29 жніўня 2020 году ў матчы Кубка Беларусі супраць гомельскага «Лякаматыва» (2:0), калі выйшаў на замену ў канцы сустрэчы. 22 лістапада 2020 году ўпершыню згуляў у Найвышэйшай лізе, правёўшы на полі ўсе 90 хвілінаў у матчы супраць гарадзенскага «Нёмана» (0:1). У 2021 годзе пачаў часьцей зьяўляцца ў стартавым складзе, а ў сэзоне 2022 году ўжо быў рэгулярным гульцом асноўнага складу. У студзені 2024 году падоўжыў кантракт з «Слуцкам»[3], але колькасьць гульнёвага часу пачала скарачацца. У пачатку 2025 году ўзмоцніў шыхты мазырскай «Славіі»[4][5].

Міжнародная

27 верасьня 2022 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году), адгуляўшы другі тайм таварыскага матчу супраць зборнай Казахстану (1:1).

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads