Міхаіл Якімовіч
беларускі гандбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаі́л Іва́навіч Якімо́віч (нар. 13 студзеня 1967 году[2], Слуцак, БССР, СССР) — беларускі гандбаліст, алімпійскі чэмпіён 1992 року ў складзе Аб’яднанай каманды СНД, чэмпіён сьвету 1990 року ў складзе зборнай СССР.
Remove ads
Кар’ера
Скончыў Беларускі інстытут фізычнай культуры[3].
За савецкім часам Міхаіл Якімовіч выступаў за менскі СКА. З 1992 гуляў у Гішпаніі за клюбы «Тэка Кантабрыя» і «Портлянд» Сан Антоніё. З усімі трыма клюбамі ён выйграваў Лігу чэмпіёнаў, што акрамя яго дагэтуль паўтарылі яшчэ толькі два гульцы: Матэа Гаральда ды Хасэ Хавіер Амбрадас (абодва — Гішпанія).
На Чэмпіянаце сьвету 1990 року ў Чэхаславаччыне Міхаіл Якімовіч стаў чэмпіёнам сьвету ў складзе зборнай СССР, а праз два гады стаў алімпійскім чэмпіёнам у складзе Аб’яднанай зборнай. Пасьля развалу СССР выступаў за беларускую зборную, зь якой мэдалёў не здабываў, аднак вызначаўся ў пэрсанальных катэгорыях, стаўшыся трэцім бамбардырам на Чэмпіянаце сьвету 1995 року[4].
Remove ads
Узнагароды
- Алімпійскі чэмпіён-1992
- Срэбны прызэр чэмпіянату сьвету-1990
- Уладальнік Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў-1987, 1989, 1990 (СКА Менск), 1994 («Тэка Кантабрыя»), 2001 («Портлянд» Сан Антоніё)
- Уладальнік Кубка кубкаў эўрапейскіх краінаў-1988 (СКА Менск), 1998 («Тэка Кантабрыя»), 2000, 2004 («Портлянд» Сан Антоніё)
- Уладальнік Супэркубка Эўропы-1989 (СКА Менск), 2000 («Портлянд» Сан Антоніё)
- Уладальнік Кубка ЭГФ-1993
- Двухразовы чэмпіён СССР (1988, 1989), срэбны (1987, 1990, 1992) і бронзавы (1991) прызэр
- Двухразовы чэмпіён Гішпаніі (1993, 1994) у складзе каманды «Тэка Кантабрыя», срэбны (1999) і бронзавы (1995) прызэр у складзе «Портлянд» Сан Антоніё
- Уладальнік Супэркубка Гішпаніі (1993—1995, 2002, 2003) у складзе каманды «Тэка Кантабрыя»
- Заслужаны майстар спорту СССР (1992)
- Ганаровы грамадзянін Слуцку
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads