Наас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Наас (грэц. ναός) — галоўная прастора крыжова-купальнага храма, дзе падчас службы знаходзяцца парафіяне. У пляне ёй адпавядае восем квадратных ці прастакутных ячэек-травеяў, што групуюцца вакол цэнтральнага падкупальнага квадрата. З усходу да нааса прымыкае алтар — найважлівае памяшканьне храму, дзе адбываецца літургія.

Гэты прыём арганізацыі нутранае прасторы храма быў запазычаны са старажытнагрэцкай архітэктуры. Першапачаткова наасам была малітоўная заля — галоўнае памяшканьне антычнага храму, дзе знаходзілася скульптурная выява боства.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads