Навасельле (манэта)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Памятная манэта «Навасельле» — беларускія юбілейныя манэты Нацыянальнага банку Беларусі ўведзеныя ў абарачэньне 24 чэрвеня 2008 году. Манэты выбіты са срэбра — наміналам 20 рублёў і медна-нікеля — 1 рубель.


Манэтаю ўваходзіць у сэрыю Сямейныя традыцыі славян.
Remove ads
Наміналы
Срэбраная
- проба срэбра: 925
- намінал: 20 рублёў
- вага манэты: 33.63 г
- вага чыстага срэбра: 31.1 г
- дыямэтар: 38.61 мм
- манэта аксыдаваная з устаўкаю (сынтэтычны крышталь)
- якасьць: «дыямэнт-анцыркулэйтэд» з выкарыстаньнем тампадруку
- наклад: да 25000 асобнікаў
- кошт продажу ў НББ — 84 330 руб. бяз футляру, 90 890 з футлярам
Медна-нікелевая
Remove ads
Апісаньне
Манэта мае выгляд круга, рант манэты мае рыфленьне.
- Авэрс: згары — выява дзяржаўнага гербу Беларусі, у цэнтры — выява ката, які стаіць на кампазыцыі з паўкола, што ўтрымлівае ў сабе сымбалі сонца, агню «Жыжаля» і хатняга вогнішча; долу зьмешчаны год біцьця, для срэбра — чыстая вага каштоўнага мэталю і проба; па колу — надпісы: з гары — «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», долу — «ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ» на срэбранай і «АД3ІН РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай.
- Рэвэрс: сымбаль хаты ў выглядзе фрагмэнту сьцяны з акном, ў якім як сымбаль адкрыцьця хаты замкампанаваны ключ. Расчыненыя стаўні і фіранкі кажуць пра гасьціннасьць; долу па-колу надпіс: «НАВАСЕЛЛЕ».
Remove ads
Дызайн
- Сьвятлана Някрасава
Мынца
- АТ «Мынца Польская» (Варшава).
Крыніцы
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads