Навуковы мэтад
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Навуко́вы мэ́тад (ад грэц. μέθοδος - шлях дасьледаваньня ці спазнаньня) — сыстэма працэдур, сукупнасьць прыёмаў і апэрацый практычнага і тэарэтычнага асваеньня рэчаіснасьці, а таксама рэгулятыўных прынцыпаў, спосабаў абгрунтаваньня, ўзораў і г. д., якімі кіруецца ў сваёй дзейнасьці навуковая супольнасьць і канкрэтны спэцыяліст[1].
Мэтад уключае ў сябе спосабы дасьледаваньня фэномэнаў, сыстэматызацыю, карэктоўку новых і атрыманых раней ведаў. Высновы робяцца з дапамогай правіл і прынцыпаў развагі на аснове эмпірычных (назіраных і вымяраных) дадзеных аб аб’екце[2]. Базай атрыманьня зьвестак зьяўляюцца назіраньні і экспэрымэнты. Для тлумачэньня назіраных фактаў высоўваюцца гіпотэзы і будуюцца тэорыі, на падставе якіх будуецца мадэль аб’екта, які вывучаецца. Атрыманыя прагнозы правяраюцца экспэрымэнтам або зборам новых фактаў[3].
Важным бокам навуковага мэтаду, яго неад’емнай часткай для любой навукі, зьяўляецца патрабаваньне аб’ектыўнасьці, якое выключае суб’ектыўнае тлумачэньне вынікаў. Не павінны прымацца на веру якія-небудзь сьцьвярджэньні, нават калі яны зыходзяць ад аўтарытэтных навукоўцаў. Для забесьпячэньня незалежнай праверкі, праводзіцца дакумэнтаваньне назіраньняў, забясьпечваецца даступнасьць для іншых навукоўцаў усіх зыходных зьвестак, мэтодык і вынікаў дасьледаваньняў. Гэта дазваляе ня толькі атрымаць дадатковае пацьверджаньне шляхам узнаўленьня экспэрымэнтаў, але і крытычна ацаніць ступень адэкватнасьці (валіднасьці) экспэрымэнтаў і вынікаў у дачыненьні да правяранай тэорыі.
Філязофскай асновай сучаснага навуковага мэтаду зьяўляецца фальсыфікуемасьць (крытэр Попэра): экспэрымэнт ці назіраньне можа абвергнуць гіпотэзу (паказаць яе несправедлівасьць), але не даказаць яе праўдзівасьць.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads