Нагіната

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Наґіната́ (なぎなた, 長刀 або 薙刀, даслоўны пераклад — «даўгі меч») — японская халодная зброя з доўгаю дзяржальнаю авальнага перасеку (менавіта дзяржальняю, а ня дрэўкам, як можа здацца на першы погляд) й выгнутым аднабаковым клінком. Дзяржальня даўжынёю каля 2 мэтраў ды клінок каля 30 см. У ходзе гісторыі стаў значна больш распаўсюджаным скарочаны (1,2-1,5 м) і палегчаны варыянт, што выкарыстоўваўся на трэнаваньнях і які паказаў вялікую баяздольнасьць. Ёсьць аналяґам ґлефы (хоць часта памылкова называецца алебардаю), але значна больш лёгкая. Першыя зьвесткі пра ўжываньне наґінаты адносяцца да канца VII стагодзьдзя. У Японіі існавала 425 школаў, дзе вывучалі тэхніку бою наґінатадзюцу. Была ўлюбёнаю зброяю сохэяў ды ямабусі, чарнецаў-ваяроў.

Thumb
Самурай з наґінатаю
Thumb
Наґіната

У мірны час наґіната ўжывалася жанчынамі з клясы самураяў для абароны свайго жытла.

Remove ads

Глядзіце таксама

  • Наґінатадзюцу
  • Ру (школа)

Неяпонскія аналяґі:

  • Ґлефа (эўрапейскі аналяґ)
  • Ґуань дао (кітайскі аналяґ)
  • Бярдыш (зброя стральцоў)
  • Соўня (іншы варыянт расейскае ґлефы)
  • Пальма або палма — сыбірская зброя
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads