Надзея Крупская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Надзея Крупская
Remove ads

Надзе́я Канстанці́наўна Кру́пская (Улья́нава) (26 лютага 1869, Санкт-Пецярбург — 27 лютага 1939, Масква) — савецкая грамадзкая дзяячка. Доктар пэдагагічных навук.

Хуткія факты Намесьніца народнага камісара асьветы РСФСР, Асабістыя зьвесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Санкт-Пецярбургу ў незаможнай шляхецкай сям’і (расейскага дваранства). Яе бацька — паручнік Канстанцін Ігнацьевіч Крупскі (18381883), удзельнічаў у Камітэце расейскіх афіцэраў, падтрымліваў удзельнікаў польскага паўстаньня 1863 году, маці — гувэрнантка Лізавета Васільеўна Цістрава (18431915).

Была арыштаваная ў 1896 г. і з 1898 была сябрам сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі ў Расейскай імпэрыі, у тым жа годзе яе асудзілі да трох гадоў высылкі ў сяло Шушанскае (Уфімскай губэрні ў Сыбіры), дзе адбываў спасылку і Ўладзімер Ульянаў (Ленін). Там яна зь ім прымае хрысьціянскі шлюб у Расейскай праваслаўнай царкве. З 1901 г. ужо жонкай суправаджала яго ў паездках за мяжу, у ходзе якой яна падтрымлівае яго ў якасьці сакратара і прэс-сакратара. Пасьля 1917 г. яна працавала ў савецкай сыстэме адукацыі.

Паводле некаторых зьвестак Н. Крупская (Ульянава) не падтрымлівала рэпрэсіі Ёсіфа Джугашвілі (Сталіна), хадайнічала за рэпрэсаваных СССР, супрацоўнічала з антысталінскай апазыцыяй, перадавала карэспандэнцыю свайго мужа Леніна (Ульянава) для Льва Троцкага, выступала за хрысьціянскае пахаваньне Леніна (Ульянава) супраць муміфікацыі для маўзалея Леніна, і была атручаная на загад Сталіна (Джугашвілі).

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Надзея Крупскаясховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads