Нарва (рака Беларусі)

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

На́рва, Няце́ч — рака ў Лідзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, правы прыток Нёману. Даўжыня 24 км. Плошча вадазбору 157 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

Пачынаецца за 0,7 км на паўночны захад ад вёскі Брындзянята, упадае ў Нёман на ўсходняй ускраіне вёскі Дакудава. У сярэдняй плыні прымае сьцёк мэліярацыйных каналаў з тарфяных балотаў (урочышчы Бабіна, Лідзкае Балота), на якіх вядуцца торфараспрацоўкі.

На працягу 12 км мае каналізаванае рэчышча (пасёлак Першамайскі — 1 км на ўсход ад вёскі Філонаўцы). Каля вёскі Дуброўня сажалка (плошча 0,19 км²)[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads