Нарэндра Модзі

індыйскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Нарэндра Модзі
Remove ads

Нарэндра Дамадардас Модзі (на гуджараці: નરેન્દ્ર મોદી; нар. 17 верасьня 1950, Ваднагар, Гуджарат) — індыйскі палітык, прэм’ер-міністар Індыі з 26 траўня 2014. Сябра партыі Бгаратыя Джаната (ПБД) і правай ваенізаванай арганізацыі Раштрыя Сваямсэвак Санг (РСС).

Хуткія факты прэм’ер-міністар Індыі[d], Папярэднік ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Вырас і атрымаў сярэднюю адукацыю на паўночным усходзе штату Гуджарату. У васьмігадовым веку ўступіў у Раштрыю Сваямсэвак Санг.

У 18-гадовым веку ажаніўся з Джашадабэн Модзі, якую неўзабаве пакінуў. З 1971 працаваў у РСС. У 1985 партыя адправіла яго ў ПБД, дзе ён хутка прасоўваўся і ў 1998 року заняў пасаду генэральнага сакратара.

У 2001 прызначаны галоўным міністрам Гуджарату, а пасьля абраны ў парлямэнт. Жорстка здушыў забурэньні 2002 року(d), падчас якіх загінулі больш за 1000 чалавек, пераважна мусульманаў.

На парлямэнцкіх выбарах 2014 року прывёў ПБД да перамогі ўпершыню з 1984. Пераабраны на новы тэрмін у 2019 року. А вось у 2024 року партыя Модзі страціла парлямэнцкую большасьць і была вымушаная ўтварыць урадавую кааліцыю з Нацыянальна-дэмакратычным альянсам.

За час ягонага знаходжаньня на пасадзе у Індыі адбываўся паступовы адыход ад дэмакратыі(d), згаршэньне стану дэмакратычных інстытуцыяў, правоў чалавека і свабоды выказваньняў. Аднак Нарэндра Модзі захоўвае даволі высокі ўзровень падтрымкі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads