Насэр Шадлі

бэльгійскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Насэр Шадлі
Remove ads

Насэ́р Шадлі́ (па-француску: Nacer Chadli; нар. 2 жніўня 1989 году) — бэльгійскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Стандард II». Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Бэльгіі. У большасьці гульняў выступаў на левым флянгу[3]. Мае падвойнае грамадзянства, што дазволіла яму выступіць за зборную Марока 17 лістапада 2010 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Паўночнай Ірляндыі[4]. У ліпені 2013 году перайшоў зь нідэрляндзкага клюбу «Твэнтэ» ў «Тотэнгэм» (сума трансфэру 7 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў). У складзе «Тотэнгэму» правёў 119 гульняў, у якіх забіў 25 галоў. У жніўні 2016 годзе перайшоў з «Тотэнгэму» ў «Ўэст Бромўіч», кантракт разьлічаны на чатыры гады, паведамляецца, што сума трансфэру склала 13 мілёнаў фунтаў стэрлінгаў[5]. Гэта найбольшая сума, якую клюб «Ўэст Бромўіч» плаціў за трансфэр гульца. У складзе зборнай Бэльгіі заняў трэцяе месца на чэмпіянаце сьвету па футболе 2018 году. У жніўні 2018 году перайшоў у склад «Манака»[6]. У жніўні 2019 году перайшоў у склад клюбу «Андэрлехт» на правах арэнды тэрмінам на адзін год[7].

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Дасягненьні

«Твэнтэ»:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads