Натальля Нікіфарава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Натальля Вадзімаўна Нікіфарава[1] — Намесьнік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскае вобласьці. Яна нарадзілася ў 1972 годзе ў горадзе Віцебску.
Вучылася ў сярэдняе школе. У 1994 годзе скончыла Віцебскі тэхналягічны інстытут лёгкае прамысловасьці. У 1994—2003 гадах рабіла на розных пасадах у інспэкцыі Міністэрства па падатках і зборах па Чыгуначным раёне г. Віцебска.
Remove ads
КДК
З 2003 году робіць у Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскае вобласьці. Займала наступныя пасады:
- галоўны спэцыяліст управы кантролю бюджэтна-фінансавае і сацыяльнае сфэры (2003—2007),
- намесьнік начальніка ўправы кантролю органаў выканаўчае ўлады і каардынацыі кантрольнае дзейнасьці (2007—2011),
- начальнік управы кантролю органаў выканаўчае ўлады і каардынацыі кантрольнае дзейнасьці (2011—2013),
- начальнік управы каардынацыі кантрольнай дзейнасьці і арганізацыйнае работы (2013—2021).
Зь 1 лютага 2021 г. назначана на пасаду намесьніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскае вобласьці.
Remove ads
Вучоба
- Віцебскі тэхналягічны інстытут лёгкае прамысловасьці (1994 год)
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads