Новасібірскі мэтрапалітэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Новасібі́рскі мэтрапалітэ́н, Новасыбі́рскі мэтрапалітэ́н (па-расейску: Новосибирский метрополитен) — сыстэма лініяў мэтрапалітэну ў Новасыбірску, першы й адзіны ў Сыбіры, чацьверты на тэрыторыі Расеі. Адкрыты 28 сьнежня 1985 году. На 2017 год дзейнічаюць 2 лініі й 13 станцыяў. Даўжыня лініяў складае 15,9 км. Штодзённы пасажырапаток складае 225 тыс. чалавек.
Мэтрапалітэн Новасыбірску складаецца зь дзьвюх лініяў — Ленінскай і Дзяржынскай. Дзяржынская лінія на працягу першых 20 гадоў (1987—2007) ажыцьцяўляла чоўнавы рух цягнікоў. Толькі з чэрвеня 2007 году стала магчымым арганізаваць абаротны рух. Абедзьве лініі мэтро абслугоўвае адзінае электрадэпо «Яльцоўскае».
Remove ads
Дадатковыя зьвесткі
- Самая глыбокая станцыя — «Сыбірская» (~15 мэтраў)
- Самы доўгі перагон — «Студэнцкая» — «Рачны вакзал» (2967 мэтраў], зь якіх 2145 мэтраў перагону — мэтрамост)
- Самы кароткі перагон — «Гагарынская» — «Заяльцоўская» (927 мэтраў)
- Самы доўгі эскалятар — 150 прыступкаў, даўжыня стужкі — 30 мэтраў («Сыбірская»)
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads