Новая лявіца
палітычная партыя ў Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Новая лявіца (па-польску: Nowa Lewica) — сацыяльна-дэмакратычная палітычная партыя ў Польшчы[2][3]. Мае левацэнтрысцкі ўхіл на палітычным спэктры[4][5][6]. Лідэрамі партыі ёсьць Ўладзімеж Чажасты і Робэрт Бедрань[7]. Партыя была створаная ў 2021 годзе ў выніку аб’яданьня Саюзу дэмакратычнай лявіцы і Вясны, але пляны на аб’яднаньне меліся яшчэ ў 2020 годзе. Гэта частка левай кааліцыі, да шэрагу якой таксама ўваходзіць Лявіца Разам. Партыя палягае на праэўрапейскіх пазыцыях[4].
Remove ads
Гісторыя
Вясна і Саюз дэмакратычнай лявіцы першапачаткова пачалі супрацу яшчэ ў 2019 годзе падчас парлямэнцкіх выбараў у кастрычніку 2019 году ў рамках левага альянсу. Пасьля выбараў быў абвешчаны плян на аб’яднаньне абедзьвюх партыяў[8]. Як следзтва, у 2020 годзе Саюз зьмяніў сваю назву на Новую лявіцу, бо новая партыя павінна была абапірацца на структуры альянсу. Аднак далейшыя пляны, якія тычыліся зьліцьця, былі адкладзеныя праз пандэмію каранавірусу. 11 чэрвеня 2021 году генэральная асамблея Вясны прагаласавала канчатковае зьліцьцё партыі з Саюзам[9].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads