Новы мост (Браціслава)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Новы мост (Браціслава)
Remove ads

Новы мост (па-славацку: Nový Most; раней называўся Мост СНП — мост Славацкага нацыянальнага паўстаньня) — аўтамабільны мост над Дунаем у Браціславе, сталіцы Славаччыны. Гэта найдаўжэйшы ў сьвеце падважны мост з адным пілёнам. Зьяўляецца адзіным мостам, улучаным у Сусьветную фэдэрацыю вышынных вежаў, займаючы 32-е, апошняе месца ў сьпісе.

Хуткія факты Былыя назвы, Тып ...
Thumb
Браціслаўскі замак і Катэдра Сьвятога Марціна. Від з Новага мосту

Галоўны пралёт мосту мае даўжыню 303 мэтры, агульная працягласьць 430,8 м, шырыня 21 м, вага 7537 тонаў.

Галоўнай славутасьцю мосту зьяўляецца рэстаран «UFO» на вярхушцы пілёну на вышыні 85 м, названы так праз падабенства да лётаючай талеркі (раней называўся «Bystrica»). Ён злучаны з агляднай пляцоўкай. Да яе вядзе ліфт у левай апоры мосту, а ў правай разьмешчанае аварыйнае выйсьце з 430 прыступкамі. «UFO» ўважаецца за адну з дамінантаў Браціславы і турыстычную славутасьць, шторок яго наведваюць 200 тысячаў наведнікаў.

Remove ads

Пабудова

Мост быў збудаваны ў 1967—1972 роках паводле праекту Арпада Тэзара, Ёзэфа Ляцкі і Івана Сьлямэна. Афіцыйнае адкрыцьцё адбылося 26 жніўня 1972. Дзеля таго, каб правесьці да яго аўтадарогу, давялося зруйнаваць вялікую колькасьць будынкаў у раёне замку, у тым ліку амаль увесь жыдоўскі квартал з нэалягічнай сынагогай; зь іншага боку, мост палепшыў злучэньне між жылым раёнам Пэтржалка і астатняй часткай Браціславы.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Новы мост (Браціслава)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads