Ной
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ной — дзясяты й апошні зь біблейскіх дапатопных патрыярхаў. Паводле жыдоўскага тэксту Бібліі нарадзіўся ў 1056 ад с.с., паводле хрысьціянскага — у 1662 ад с.с. Паводле біблейскага паданьня, ён жыў у часы, калі ўсё чалавецтва паддалося разбэшчанасьці, за што бог вырашыў зьнішчыць яго сусьветным патопам, за выключэньнем праведнага Ноя й яго сям’і. У выніку чаго Ной стаў родапачынальнікам новага, пасьляпатопнага чалавецтва, а праз сваіх сыноў зрабіўся родапачынальнікам рас, якія вядуць сваё паходжаньне ад імя яго сыноў (сэміты, яфэты або арыйцы, хаміты). Ад патопу 600-гадовы Ной выратаваўся дзякуючы пабудаванаму ім па загадзе бога каўчэгу даўжынёю ў 300, шырынёю ў 50 і вышынёю ў 30 локцяў, на які былі таксама ўзятыя прадстаўнікі ўсіх відаў жывёлаў. Гэты дзівосны карабель вандраваў па вадзе 40 дзён, пакуль не спыніўся нябесны лівень.[3]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads