Норд Еўрапеан Банк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Закрытае акцыянэрнае таварыства «Норд Еўрапеан Банк»[2][3] — колішні камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь.
Статутны фонд — 46,71 млрд руб. (2013). Акцыянэры — рэзыдэнт ФРН Х. М. Танха (94%), ЗПГУП «Іст Трэйд Компані» (6%)[4].
Remove ads
Рэквізыты
Найменьне банку:
- па-беларуску: Закрытае акцыянернае таварыства «Норд Еўрапеан Банк» (скарочана ЗАТ «Н. Е. Б. Банк»)
- па-расейску: Закрытое акционерное общество «Норд Европеан Банк» (скарочана ЗАО «Н. Е. Б. Банк»)
- па-ангельску: Closed joint-stock company «North European Bank» (скарочана CJSC «N.E.B. Bank»)
Месцазнаходжаньне: 220004, Рэспубліка Беларусь, Менск, вул. Клары Цэткін, д. 51, пам. 1.
УНП 807000227, АКПА 378819175000.
S.W.I.F.T.: HNRBBY2X.
Тэлекс: 252252 HBANK BY[5].
Ліцэнзія на правядзеньне банкаўскай дзейнасьці №32 выдадзеная 6 траўня 2013 року Нацыянальным банкам РБ.
Remove ads
Мінуўшчына
Заснаваны ў 2009 року пад назваю «Онэрбанк» са 100%-вым іранскім капіталам. Заснавальнікі — банкі Bank Refah Kargaran(en) (40% статутнага фонду), Bank Saderat Iran(en) (37%) і Bank Toseeh Saderat Iran(fa)[6] (23%)[7][1]. Ліцэнзію на правядзеньне банкаўскай дзейнасьці атрымаў 16 кастрычніка 2009.
У 2010 супраць «Онэрбанку» і банку «Гандлёвы капітал» былі ўведзеныя санкцыі Міністэрства фінансаў ЗША па падазрэньні ў суўдзеле заснавальнікаў гэтых банкаў у фінансаваньні іранскай ядзернай праграмы[6]. 23 траўня 2011 року санкцыі супраць банку ўвёў і Эўрапейскі Зьвяз[8][9].
22 студзеня 2013 100% акцыяў былі прададзеныя новым уласьнікам за 5,1 млн эўра[10]. 13 траўня 2013 «Онэрбанк» зьмяніў назву на «Норд Еўрапеан Банк»[3].
28 верасьня 2016 року распачатая працэдура ліквідацыі банку[11].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads