Ноч на востраве Родас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ноч на востраве Родас (па-расейску: Ночь на острове Родос) — карціна расейскага мастака-марыніста Івана Айвазоўскага, напісаная ў 1850 годзе пасьля падарожжа да берагоў Малой Азіі і выспаў Грэцкага архіпэляга з адміралам Фёдарам Літке.
Карціна зьяўляецца яркім узорам начнога пэйзажа ў творчасьці раньняга Айвазоўскага, выхаванага ў рэчышчы акадэмічнай школы пад непасрэдным уплывам традыцыяў рамантызму[1].
Remove ads
Гісторыя стварэньня
Задума стварэньня карціны «Ноч на востраве Родас» нарадзілася ў Айвазоўскага пасьля падарожжа да берагоў Малой Азіі і астравоў Грэцкага архіпэляга з адміралам Фёдарам Літке ўвесну 1845 году. Падчас згаданага падарожжа майстар ня браўся за пэндзаль, аднак замалёўваў сотні аркушаў нарысамі прыбярэжных гарадоў, берагоў Крыта і Хіоса і краявідаў Канстантынопалю, што пасьля паслужыла Айвазоўскаму важкім матэрыялам для стварэньня будучых карцінаў, у тым ліку і «Ночы на востраве Родас»[1].
Прытрымліваючыся сваёй традыцыі марыністычнага пэйзажу, Айвазоўскі, нягледзячы на наяўнасьць натуральных замалёвак, ствараў карціну паводле ўласнай памяці. Мастак лічыў немагчымым пісаць з натуры такую зьменлівую стыхію, як мора[1].
Remove ads
Апісаньне
Карціна «Ноч на востраве Родас» адлюстроўвае незвычайную для расейскага вока архітэктуру і багатую міжземнаморскую расьліннасьць. Кампазыцыя твора ўтрымлівае жанравы матыў, але, як і у большасьці творах Айвазоўскага, на першы плян выходзяць тры стыхіі: мора, неба і сьвятло[1]. Эфэкты месячнага сьвятла, акружанага лёгкімі празрыстымі аблокамі і месячная дарожка, якая перабіваецца грабянямі хваляў надае зьзяньне і бляск усёй кампазыцыі, адлюстроўваючыся на паверхні вады.
Remove ads
Іншае
- У межах праекту «Выстава адной карціны» з 6 студзеня па 6 лютага 2010 году «Ноч на востраве Родас» экспанавалася ў Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь[2]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads