Нулявы мэрыдыян

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нулявы мэрыдыян
Remove ads

Нулявы́ мэрыдыя́н — выбраны геаграфічны мэрыдыян, які выкарыстоўваецца як пачатак адліку даўгаты ў геаграфічнай сыстэме каардынат. Пачатковы мэрыдыян і ягоны антымэрыдыян утвараюць вялікае кола, якое дзеліць Зямлю як сфэроід на два паўшар’і. Дзеля пачатковага мэрыдыяну Зямлі цягам ўсёй гісторыі ў розных рэгіёнах выкарыстоўваліся ці прапагандаваліся розныя стандарты[1]. Цяперашнім міжнародны стандартным мэрыдыянам Зямлі ўважаецца апорны мэрыдыян. Ён паходзіць ад Грынвіцкага мэрыдыяну, то бок папярэдняга стандарту, але нязначна адрозьніваецца ад яго[2]. У адрозьненьне ад роўніка, выбар нулявога мэрыдыяну не надае аніякага фізычнага сэнсу, і вызначаецца географам па ўласным разуменьні. Даўгаты Зямлі і Месяца вымяраюцца ад іхняга пачатковага мэрыдыяну ад 0° да 180° на ўсход і захад. Для ўсіх астатніх целаў Сонечнай сыстэмы даўгата вымяраецца ад 0° да 360°.

Thumb
Пазначэньне нулявога мэрыдыяну Зямлі.
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads