Ньюфаўндлэнд (востраў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ньюфаўндлэнд (па-ангельску: Newfoundland, МФА: [nufənˈlænd] Нуфанлэ́нд) — востраў ля паўночна-ўсходніх берагоў Паўночнай Амэрыкі, частка канадзкай правінцыі Ньюфаўндлэнд і Лябрадор. Аддзяляе заліў Сьвятога Лаўрэнція ад Атлянтычнага акіяна.
Плошча вострава — 111 390 км², ён займае 16-е месца па плошчы ў сьвеце і 4-е ў Канадзе, даўжыня берагавой лініі — 9656 км, вышыня над узроўнем мора да 814 м. Берагі пераважна скалістыя. Клімат умераны. Шмат азёраў і балот. Рэкі непрацяглыя.
Насельніцтва — 485 066 чел. (2001), найбуйнейшы горад — Сэнт-Джонз (100 646).
Remove ads
Дадатковыя зьвесткі
- На востраве Ньюфаўндлэнд назіраецца самая вялікая колькасьць туманных дзён на ўзроўні мора — у сярэднім больш за 120 за год[1].
- Назва Ньюфаўндлэнд («Newfoundland») азначае «New found land», то бок літаральна «Новаадкрытая зямля»
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads