Няпарнакапытныя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Няпарнакапытныя[1] (Perissodactyla) — атрад клясы сысуноў, які ўключае 3 сучасныя сямействы і 17 сучасных відаў. Сучасныя няпарнакапытныя ёсць роднымі для Афрыкі, Паўднёвай і Цэнтральнай Азіі, поўдня Паўночнай Амэрыкі і поўначы Паўднёвай Амэрыкі. Гэта траваедныя жывёлы. Тапіры адзінкавыя і засяляюць у асноўным трапічныя лясы. Насарогі, як правіла, адзінкавыя і жывуць у даволі сухіх саванах, а ў Азіі — на вільготных балотах ці ў лясных зонах. Коні засяляюць адкрытыя тэрыторыі, такія як лугі, стэпы ці паўпустыні, і жывуць групамі. Адзін з вымерлых відаў насарогаў — Indricotherium — быў самым вялікім наземным сысуном, які калі-небудзь жыў, вышынёй каля 5,4 м і вагой каля 30000 кг. Ў іншай крайнасьці, раньні член групы, дагістарычны конь Eohippus быў вышынёй 30–60 см[2][3].
Remove ads
Remove ads
Сыстэматыка
Атрад няпарнакапытныя (Perissodactyla) зьмяшчае сямействы:
- коневыя (Equidae)
- насарогавыя (Rhinocerotidae)
- тапіравыя (Tapiridae)
- †Anchilophidae
- †Brontotheriidae
- †Chalicotheriidae
- †Deperetellidae
- †Eomoropidae
- †Helaletidae
- †Hyracodontidae
- †Isectolophidae
- †Lophialetidae
- †Lophiodontidae
- †Palaeotheriidae
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads