Няпоўныя сказы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Няпоўныя сказы сказы, ў якіх адсутнічае адзін або некалькі членаў сказа. Адсутнасьць прапушчаных слоў, падказваецца зьместам[a], абставінамі размовы. Такія сказы быаюць часта ў мове мастацкае літаратуры й гутарковай размовы.
Сярод няпоўных сказаў выдзяляюць:

  • двухсастаўныя сказы з пропускам выказьніка: На цэлым сьвеце белы сьнег, на ўсіх палях і дахах. (Я. Брыль).
  • сказы з пропускам слоў, якія падказваюцца зьместам[b]: Пазнаць нельга: плашч закрывае постаць, а капюшончык твар. (А. Кулакоўскі).
  • сказы ў размове пары людзей:

Ты ўсю дарогу йшоў пешшу? ласкава й клапатліва спытаў Жэня.
Усю. (І. Шамякін).
Некаторыя няпоўныя сказы захоўваюць поўнае значэньне ў адасобленым выглядзе (першая частка), але большасьць зь іх могуць быць зразумелымі толькі на аснове зьместу (другая й трэцьцяя часткі).

Remove ads

Заўвагі

  1. Або падказваецца кантэкстам
  2. Або падказваецца кантэкстам
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads