Нясіта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Нясіта
Remove ads

Нясі́та, Бабы́на — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Начы. Знаходзіцца ў Полацкім раёне Віцебскай вобласьці, за 15 км на паўднёвы захад ад Полацку. Плошча паверхні возера 0,49 км². Даўжыня 1,33 км, найбольшая шырыня 0,56 км. Найбольшая глыбіня дасягае 32,3 м. Аб′ём вады 6,07 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 3,6 км[2].

Возера
Нясіта
Thumb
Панарама Нясіты
Возера Нясіта
КраінаБеларусь
Плошча0,49 км²
Плошча вадазбору6,3 км²
Максымальная глыбіня32,3 м
Найбольшая даўжыня1,33 км
Найбольшая шырыня0,56 км
Даўжыня берагавой лініі3,6 км
Вышыня над узроўнем мора138 м[1]
Аб’ём вады6,07 млн м³
Каардынаты55°16′35″ пн. ш. 28°25′9″ у. д.
Нясіта на мапе Беларусі
Thumb
Нясіта
Нясіта
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

На заходнім беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Бабынічы.

Remove ads

Апісаньне

Thumb
Нясіта

Схілы катлавіны вышынёй ад 7 да 40 мэтраў, пад пашай або лесам. Ніжняя частка схілаў амаль паўсюдна ўтварае стромкі абразійны ўступ вышынёй ад 1 да 9 мэтраў. Берагі нізкія, пясковыя і гліністыя. Мелкаводзьдзе вузкае. Дно пясковае, глыбей 8—10 мэтраў — ілістае. Зарастае, шырыня паласы расьліннасьці месцамі да 70 мэтраў.

Злучаецца пратокай з возерам Бабынічамі.

Флёра і фаўна

У возеры водзяцца шчупак, акунь, язь, плотка, мянтуз ды іншыя віды рыбаў.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads