Ніжагародзкі мэтрапалітэн
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ніжагаро́дзкі мэтрапалітэ́н (да 1992 — Горкаўскі мэтрапалітэн) (па-расейску: Нижегоро́дский метрополите́н) — сыстэма лініяў мэтрапалітэну ў Ніжнім Ноўгарадзе, трэцяя на тэрыторыі Расеі, дзясятая на тэрыторыі СССР. Адкрыты 20 лістапада 1985 году. Па стане на 2018 год дзейнічаюць 2 лініі й 15 станцыяў. Даўжыня лініяў складае 21,6 км. Штодзённы пасажырапаток складае 83,3 тыс. чалавек.
Да 2018 году дзьве лініі Ніжагародзкага мэтрапалітэну (Аўтазаводзкая і Сормаўская) працавалі па прынцыпе відэльца: ад станцыі «Парк Культуры» одна частка цягнікоў ішла да станцыі «Горкаўская», іншая частка — да станцыі «Буравесьнік». 12 чэрвеня 2018 года была адкрытая станцыя «Стрэлка», а 13 чэрвеня абедзьве лініі былі канчаткова падзеленыя на дзьве самастойныя.
Станцыі адкрыты для ўваходу пасажыраў з 05:15 да 00:00.
Remove ads
Лініі
Абедзьве лініі пакуль абслугоўваюцца адным дэпо — «ЦЧ-1 Пралетарскае».
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads