Нізінныя балоты
тып балота From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нізі́нныя бало́ты — травяныя або гіпнава-травяныя эўтрофныя балоты ґрунтавога сілкаваньня, найбольш багатыя мінэральнымі солямі.
Нізінныя балоты ўтвараюцца ў далінах рэк, па берагах азёр, у месцах выхаду крыніц.
Апісаньне
Сярэдняя частка гэтых балот ляжыць на адным узроўні з ускраінамі або ніжэй за іх, зрэдку паверхня нахіленая. Для нізінных балот характэрны эўтрофныя расьліны, патрабавальныя да мінэральных элемэнтаў.
Флёра
Ва ўмераным клімаце гэта лясныя балоты з вольхай, бярозай, вярбой, хвояй, елкай, лазой або травяныя ці мохавыя балоты з асокамі, трысьнягом, чаротам, рагозамі, разнатраўем, гіпнавымі й сфагнавымі імхамі.
Фаўна
Фаўна разнастайная: вадзяныя пацукі (Arvicola amphibius), палёўкі (Arvicolinae), выдры (Lutra), зрэдку бабры (Castor) і андатры (Ondatra), асабліва шмат птушак — кулікі (Charadrii), пагонічы (Porzana), драчы (Crex crex), гусі (Anser), качкі (Anatidae), вялікі вераценьнік (Limosa limosa), лугавы конік (Anthus pratensis), бакас (Gallinago gallinago), балотная сава (Asio flammeus).
Remove ads
Беларусь
На Беларусі пашыраны на поўдні і паўднёвым захадзе, асабліва на Палесьсі і Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Складаюць 82,7% плошчы ўсіх балотаў. Найбольшыя балоты — Аброўскае, Выганашчанскае балота, Вялікі Лес, Грычын, Паганянскае балота, Хольча, Старобінскае і інш.
Многія нізінныя балоты міліяруюцца й выкарыстоўваюцца пад сельскагаспадарчыя ўгодзьдзі.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads