Ніка Саматракійская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ніка Саматракійская
Remove ads

Ніка Саматракійская (II ст. да н. э.) — старажытнагрэцкая мармуровая скульптура багіні Нікі, знойдзеная на востраве Саматракі на тэрыторыі сьвяцілішча кабіраў у красавіку 1863 году францускім консулам і археолягам-аматарам Шарлем Шампуазо. У тым жа годзе яна была адпраўлена ў Францыю.

Хуткія факты

Статую вырабілі жыхары вострава Родас у памяць аб перамозе, здабытай імі над флётам сырыйскага цара. Яна стаяла на стромкай скале па-над морам, яе пастамэнт які адлюстроўваў нос баявога карабля. Магутная і велічная Ніка ў якой ад ветра разьвяваецца адзежа прадстаўлена ў нястрымным руху наперад. Скрозь тонкі празрысты хітон бачна выдатныя целаскалд, які ўражвае гледача плястыкай пругкага і моцнага цела. Упэўнены крок багіні і ганарлівы ўзмах арліных крылаў нараджаюць пачуцьцё радаснай перамогі.

У наш час Ніка Саматракійская знаходзіцца на лесьвіцы Дару галерэі Дэнон у Люўры. Код: Ma 2369.

Статуя зроблена з парыйскага мармуру, карабель — з шэрага ларційскага мармуру (Родас), правае крыло — гіпсавая рэканструкцыя. Галава і рукі статуі адсутнічаюць.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads