Нім
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нім (па-француску: Nîmes, па-аксытанску: Nimes) — горад на поўдні Францыі, адміністрацыйны цэнтар дэпартамэнту Гар, у рэгіёне Аксытанія. У 2021 годзе колькасьць насельніцтва складала 148 104 чалавекі.
Remove ads
Геаграфія
Нім разьмешчаны на мяжы Праванса, у 35 км на поўнач ад міжземнаморскага ўзьбярэжжа, у 20 км на захад ад Роны, ля падножжа плято Гарыг.
Гісторыя
Нім (лац. Nemausus) у старажытнасьці быў сталіцай гальскага племені Волька-арэкомікаў, якія былі заваяваны рымлянам ў 121 годзе да н. э. На месцы кельцкага селішча імпэратар Актавіян Аўгуст заснаваў новы горад. Дзякуючы ўдаламу месцазнаходжаньню ў вінаробным рэгіёне й прадастаўленым імпэратарамі прывілеям, Нім стаў адным з самых буйных гарадоў Паўднёвай Францыі. У V стагодзьдзі яго разрабавалі вандалы й вэстготы, за якімі ў VIII стагодзьдзі прыйшлі арабы, выгнаныя ў 737 годзе.
З X стагодзьдзя Нім уваходзіў ва ўладаньні графаў Тулюскіх, быў агменем руху альбігойцаў. У 1229 годзе далучаны да дамэну караля Францыі. У XVI стагодзьдзя грамадзяне прынялі пратэстантызм. Пасьля адмены Нанцкага эдыкта тут назіраліся хваляваньні гугенотаў.
Remove ads
Вядомыя ўраджэнцы
- Палін Ляфон (1963—1988)— француская кінаакторка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads