Ода да маладосьці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ода да маладосьці» (па-польску: Oda do młodości) — верш Адама Міцкевіча, напісаны 26 сьнежня 1820 году. Лічыцца энтузіяскай пахвалой у філамацкім духу. Гэта першы твор у гісторыі польскай літаратуры, дзе маладосьць трактуецца не як зьява біялягічнага альбо сацыялягічнага кшталту, а як кампанэнт унівэрсальнага ўпарадкаваньня сьвету.
Шмат сучасьнікаў Міцкевіча бачылі ў тэксьце «Оды да маладосьці» яўнае падабенства з паэмай Фрыдрыха Шылера «Да радасьці» (ням. An die Freude), а таксама зь іншымі творамі нямецкага паэта.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
- Ода да маладосьці на library.by
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads