Ордэн «Народны Герой Украіны»

украінскі ордэн From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ордэн «Народны Герой Украіны» (па-ўкраінску: Народний Герой України) — украінская недзяржаўная ўзнагарода, уведзеная ў 2015 годзе з ініцыятывы калекцыянэра антыкварыяту ды валянтэра Андрэя Боечка ды ювэліра Дзьмітра Шчарбакова[1].

Хуткія факты Краіна, Тып ...
Remove ads

Гісторыя

Аўтары ідэі ордэна Андрэй Боечка ды Дзьмітро Шчарбакоў яшчэ зь вясны 2014 року рабілі для майданаўцаў, а пасьля для вацскоўцаў срэбраныя падвескі-абярэгі (якіх, па іх дадзеных, вырабілі 5700 штук)[2][3]. Увосені 2014, улічваючы недастатковую ўвагу дзяржавы да ўзнагароджаньня вайскоўцаў, яны вырашылі заснаваць новую ўзнагароду[3][4][5], і ў лютым 2015 Боечка паведаміў пра выраб першых 100 экзэмпляраў[6][7]. У «Фэйсбуцы» была запушчаная апытанка наконт кандыдатах у гонар і па стане на лістапад 2014 яго ўдзельнікі вылучылі каля тысячы чалавек, а па стане на чэрвень 2015 — каля 2 тысячаў[4]. На заклік здаваць срэбоа для ордэнаў станом на той час адгукнуліся понад 300 людзей з 16 коаінаў[4]. Першая цырымонія ўзнагароджаньня адбылася 4 чэрвеня 2015 ў Сафійскім саборы; тады былі адзначаныя 23 асобы[5][8]. Пасьля 4-е — 5-е цырымоніі праект набраў значную папулярнасьць[9].

Узнагароджаньні адбываюцца раз на адзін-два месяцы[8][10]. Станам на жнівень 2017 (за 24 цырымоніі ўзнагароджаньня) адзнаку атрымалі 338 асобаў[10].

Remove ads

Пра ўзнагароду

Ёсьць два варыянты ўзнагароды: з чырвона-чорнаю стужкаю на калодцы — для ваяроў, якія са зброяю ў руках ахоўвалі ўкраінскую зямлю, а з жоўта-блакітнаю стужкаю — для валянтэраў ды мэдыкаў.

Ордэн выраблены з срэбра 925 пробы; кожная ўзнагарода мае індывідуальны нумар ды элемэнты аховы. Да камплекта ўваходзяць сам ордэн, пасьведчаньне, памятная манэта ды картка банка «Ґлобус» з тысячаю грывень[2][11]. Ордэны робяць зь ператопленых срэбраных рэчаў, сабраных ва ўсіх жадаючых[2][3]. У прыватнасьці, украінскі баксэр Вячаслаў Узэлкоў перадаў на ордэн сваю срэбраную мэдаль, якую атрымаў на Чэмпіянаце Эўропы па боксе 2002 року[12][13].

Прапанаваць кандыдатуру на ўзнагароджаньне можа кожны на старонцы ордэну ў Facebook; у прадстаўленьні павінен быць апісаны гераічны ўчынак кандыдата. Ўзнагародная Рада правярае інфармацыю й прымае канчатковае рашэньне[9].

Ордэн ёсьць адною з самых вядомых украінскіх недзяржаўных узнагародаў[9]. Існуюць адзнакі як найпапулярнейшае[14], найганаровейшае[15] ці адной з найганаровейшых[16][17] узнагародаў ва Ўкраіне, па меншай меры недзяржаўных[18][19][20][21][22].

Remove ads

Узнагародная рада

Першаснае вылучэньне й абмеркаваньне кандыдатаў на ўзнагароджаньне адбываецца з удзелам усіх ахвотных у Facebook, пасьля чаго кандыдатуру разглядае ўзнагародная рада. Яна складаецца зь вядомых вайскоўцаў, валянтэраў, мэдыкаў, журналістаў і г. д.[9][11]. Пачаткова месцы ў радзе былі прапанаваныя людзям, якіх часьцей за ўсё прапаноўвалі да ўзнагароджаньня[4], а ў сакавіку 2017 была створаная грамадская арґанізацыя «Народны герой Украіны», у якую ўваходзяць выключна ўзнагароджаныя гэтым ордэнам і якая мусіць выбіраць ўзнагародную раду[23]. У першы склад рады ўвайшлі 15 асобаў, у прыватнасьці вядомыя вайскоўцы Яўген Жукаў, Паўло Розлач, Аміна Акуева, Уладзімер Шумейка, валянтэры Рыгор Тука з «Народнага тылу», Марына Камарова ды Дар’я Баталова з «Арміі SOS», Паўло Кашчук з Combat-UA[3]. Імёны некаторых чальцоў рады не агучваюцца ў сувязі зь іх вайсковаю службаю[4]. Сярод чальцоў рады былі альбо ёсьць танкіст Яўген Мэжэвікін, валянтэры Лілія Болбат, Уладзімер Галаднюк, Іван Зьвягін, журналісты Юры Бутусаў ды Зьміцер Лазуткін[8][24]. Колькасьць чальцоў рады нясталая; у некаторыя часы ў ёй было 10[4][8][14] ды 12[2] асобаў. Старшынём рады стаў (і па стане на 2017 рок застаецца) Рыгор Тука[25].

Пастанова пра адзнаку

Агульнае палажэньне

  • Ордэн «Народны Герой Украіны» ёсьць адзнакаю народу Ўкраіны.
  • Ордэн «Народны Герой Украіны» ўручаецца грамадзянам Украіны, а таксама грамадзянам замежных дзяржаваў, за выдатныя заслугі ў ахове незалежнасьці Ўкраіны і валянтэрскай дапамогі ўзброеным сілам.
  • Ордэн налічвае адну ступень і дзьве намінацыі.
  • Узнагароджаныя Ордэнам «Народны Герой Украіны» набываюць ганаровае званьне «Народны Герой Украіны».
  • Ордэн «Народны Герой Украіны» мае форму трызуба з накладзеным па цэнтры паднятым мячом, падвешанага да ордэнскае ліштвы.
  • Палоска на ордэнскай ліштвы мае чырвона-чорны колер для ўзнагароджаных падчас вайсковых дзеяньняў, ды жоўта-блакітны за валянтэрскую дзейнасьць.
  • У камплект узнагароды ўваходзіць таксама знак ордэна, пасьведчаньне аб узнагароджаньні ды банкаўская картка.
  • Пазбаўленьне Ордэна «Народны Герой Украіны» можа быць ажыцьцяўленае Ўзнагароднаю Радаю за дзеяньні, накіраваныя супраць Дзяржавы Ўкраіна і яе народу.

Парадак прадстаўленьня да ўзнагароджаньня Ордэнам «Народны Герой Украіны»

  • Хадайніцтва аб узнагароджаньні Ордэнам «Народны Герой Украіны» парушаюць перам Старшынём Узнагароднае Рады чальцы Ўзнагароднае Рады, камандзіры вайсковых падрозьдзелаў і кіраўнікі валянтэрскіх арґанізацыяў. Вылучэньне кандыдатураў ажыцьцяўляецца галосна.
  • У прадстаўленьні пазначаюцца пэўныя заслугі асобы, якія сталі падставаю для распачынаньня хадайніцтва аб узнагароджаньні.
  • Канчатковае рашэньне аб узнагароджаньні асобы, што прадстаўлена да адзначэньня прымае Старшыня Ўзнагароднае Рады. Ён таксама можа асабіста ініцыяваць узнагароджаньне.

Парадак уручэньня Ордэна «Народны Герой Украіны»

  • Уручэньне Ордэна «Народны Герой Украіны» праводзіцца ў абстаноўцы ўрачыстасьці й галоснасьці.
  • Ганаровую ўзнагароду ўручае, як правіла, Старшыня Ўзнагароднае Рады.
  • Па даручэньні Старшыні Ўзнагароднае Рады ганаровую ўзнагароду могуць уручаць сябры Ўзнагароднае Рады або Камандзір вайскоўцаў падрозьдзелаў ды кіраўнікі валянтэрскіх арґанізацыяў.
  • Узнагароджанаму Ордэнам «Народны Герой Украіны» уручаецца знак адрозьненьня й грамата.
  • Знак Ордэна «Народны Герой Украіны» носіцца на грудзях зьлева.

Парадак захоўваньня Ордэна «Народны Герой Украіны»

  • Узнагародныя знакі Ордэна «Народны Герой Украіны» ды пасьведчаньні захоўваюцца ў Узнагароднай Рады.
  • У выпадку ўзнагароджаньня асобы Ордэнам «Народны Герой Украіны» знак ды пасьведчаньне захоўваюцца ў гэтай асобы.
  • У выпадку страты (псуты) знака ды пасьведчаньня дублікаты, як правіла, не выдаюцца. Яны могуць быць выдадзеныя, як выключэньне, пры ўмове, што ўзнагароджаны ня змог прадухіліць страты (псуты) знакаў ды дакумэнтаў, згодна з рашэньнем Узнагароднае Рады за сродкі ўзнагароджанага або безкаштоўна.
  • Пасьля сьмерці ўзнагароджанага Ордэнам «Народны Герой Украіны» знакі, ліштвы ды пасьведчаньні застаюцца ў сям’і памерлага.
  • Узнагародныя знакі, ліштвы ды пасьведчаньні Ордэна «Народны Герой Украіны», што належаць асобе, пазбаўленаму Ордэна, падлягаюць вяртаньню ва Ўзнагародную Раду.

Мастацка-кампазыцыйнае і духоўна-сутнаснае апісаньне ордэна «Народны Герой Украіны»

Thumb
7 траўня 2016 року Ўкрпошта правяла ўрачыстае спэцгашэньне адмысловым паштовым штэмпелем на капэртах з маркаю, на якой намаляваныя партрэты кавалераў ордэна «Народны Герой Украіны» фатоґрафа Рамана Мікалаева.
  • У аснову мастацкай канструкцыі і стылю выкананьня Ордэна «Народны Герой Украіны» ускладзеныя дасканала вывучаныя археолагамі, культуролагамі і мастакамі нашых аб’яднаньняў каноны праўдзіва праваслаўных малюнкаў і сэнсаў часоў Кіеўскае Русі, Украінскае Гетманскае эпохі ды Ўкраінскае Народнае Рэспублікі.
  • Ордэн «Народны Герой Украіны» мае форму гербавага знака Сьвятога князя Ўладзімера Вялікага ў форме трызуба — сымбалу дзяржаўнасьці ды незалежнасьці Ўкраіны; па цэнтру накладзены меч лязом уверх — сымбал вайсковае доблесьці. Адрозьненьне падвешаная да ордэнскае ліштвы.
  • Знак ордэна мае памер 50 мм, выраблены з срэбра. На зваротным пляскатым баку нагруднага знаку нанесеныя знакі арґанізацыяў, якія заснавалі адрозьненьне, ды выґраваны парадкавы нумар.
  • Стужка Ордэна «Народны Герой Украіны» мае памер 15 мм вэртыкальна і 28 мм гарызантальна. Стужка ўскладзеная на мэталічную плястыну з шпількаю. Палоска мае чырвона-чорны (для вайскоўцаў) або жоўта-блакітны (для валянтэраў, цывільных) колер. Стужка адрозьненьня шаўковая муаровая.
  • З дапамогаю пярсьцёнка з вушкам знак Ордэна злучаецца з прастакутнаю калодкаю. На адваротным баку калодкі ёсьць зашпілька для мацаваньня нагруднага знаку да адзеньня.[26].
Remove ads

Узнагароджаньне ордэнам «Народны Герой Украіны»

Больш інфармацыі #, Дата ...

Палітычныя й грамадскія дзяячы

  1. Вадалазкі Анатоль (загад № 5 ад 5 ліпеня 2015 року).
  2. Мустафа Джэмілеў (загад № 10 ад 13 кастрычніка 2015 року)
  3. Амэтаў Рэшат (загад № 11 ад 18 лістапада 2015 року).
  4. Ахтэм Чыйгоз (загад № 11 ад 18 лістапада 2015 року).
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads