Ордэн Рэспублікі (Малдова)
малдоўская ўзнагарода From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ордэн Рэспублікі (па-румынску: Ordinul Republicii) — найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода Малдовы за асаблівыя заслугі ва ўсіх галінах дзейнасьці на выгоду Бацькаўшчыны і чалавецтва. Па значнасьці і выплаце ільгот ордэн прыкладна адпавядае былому званьню Героя СССР[1].
Remove ads
Апісаньне
Вырабляецца са срэбра і ўяўляе сабою васьміканцовую пазалочаную зорку. У цэнтры ордэну — кола з пазалочаным абадком з выявай гербу Малдовы. Фон шчыта гербу — з эмалі чырвонага і сіняга колераў. Дыямэтар ордэна — 45 мм. Мацуецца з дапамогай кольца ордэнскага ланцуга, які складаецца з шасьці гербаў, васьмі зорак і шаснаццаці ляўровых галін. Яны чаргуюцца і мацуюцца паміж сабой кольцамі. Ланцуг зашпіляецца на зашпільку-карабін[2].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads