ПАЗ-3205
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
ПАЗ-3205 — савецкі, а затым расейскі высокападлогавы аўтобус малой клясы вытворчасьці заводу «Паўлаўскі аўтобус», зьяўляецца базаваю мадэльлю заводу.

Remove ads
Гісторыя
Распрацоўваўся шляхам стварэньня дзясяткаў дасьледчых узораў на працягу амаль 15 гадоў. Першая дасьледчая партыя аўтобусаў для выпрабаваньняў была выраблена ў 1979 годзе, канвэерная зборка была пачата ў 1984 годзе. Канчатковы варыянт аўтобуса быў зацьверджаны ў 1986 годзе. Сэрыйны выпуск пачаўся 1 сьнежня 1989 году, калі на канвэеры цалкам спынілі выпуск папярэдняе мадэлі ПАЗ-672М. 4 чэрвеня 2001 году на заводзе адзначаўся выпуск 100-тысячнага аўтобуса дадзенае мадэлі. У 2008 годзе праведзена мадэрнізацыя вытворчасьці, што дазволіла праводзіць сэртыфікацыю для рэґулярнага выкарыстаньня на загружаных маршрутах, значна ўзрос рэсурс службы кузава (з 5 да 10 гадоў), у салён усталёўваюцца больш эфэктыўная атапляльня і больш камфортныя сядзеньні.
Remove ads
Мадыфікацыі
Выпускаецца ў вялікай колькасьці мадыфікацыяў, асноўнымі зь якіх зьяўляюцца:
- ПАЗ-32053 — аўтобус з аднымі аўтаматычнымі дьзвярамі для прыгарадных маршрутаў
- ПАЗ-32053-50П — аўтобус з аднымі аўтаматычнымі дзьвярамі для прыгарадных маршрутаў з палепшаным салёнам
- ПАЗ-32054 — аўтобус з двума аўтаматычнымі дзьвярамі для гарадскіх маршрутаў з карбюратарным рухавіком ЗМЗ-5234.10
- ПАЗ-32054-03 — аўтобус з двума аўтаматычнымі дзьвярамі для гарадскіх маршрутаў з дызэльным рухавіком Cummins B 3.9 140 CIV-1
- ПАЗ-32054-07 — аўтобус з двума аўтаматычнымі дзьвярамі для гарадскіх маршрутаў з дызэльным рухавіком ММЗ 245.7
- ПАЗ-32053-20 — грузапасажырскі аўтобус для перавозкі будаўнічых брыгадаў і абсталяваньняў
- ПАЗ-32053-80 — рытуальны аўтобус
- ПАЗ-32053-70 — школьны аўтобус
Remove ads
Тэхнічныя характарыстыкі
Тэхнічныя характарыстыкі | |
Кузаў | Апорны, вагоннае кампаноўкі |
Колавая формула | 4х2 |
Агульны лік месцаў | 36 |
Лік месцаў для сядушкі | 21—25 |
Максымальная хуткасьць, км/г | 80—90 |
Кантрольны выдатак паліва пры 60 км/г, л/100 км | 18—20,5 |
Ёмістасьць паліўнага бака, л | 105 |
Тармазная сыстэма | пнэўматычная, двухконтурная з ABS |
Даўжыня, мм | 6925 |
Шырыня, мм | 2500 |
Вышыня, мм | 2960 |
База, мм | 3600 |
Поўная маса, кг | 8060—8185 |
Камплектуецца рухавікамі | ЗМЗ-5234.10, Cummins B 3.9 140 CIV-1, ММЗ 245.7 |
Вэнтыляцыя | 3 люка ў даху, фортачкі на бакавых вокнах |
Рулявы мэханізм | МАЗ-64229 з гідраўзмацняльнікам руля |
Літаратура
- Автобус ПАЗ-672 тех. описание, эксплуатация и Т. О. 353 с. 1984
- Автобус ПАЗ-3205-07 (дв. Д-245) экспл. и обслуживание 146 с. 1999
- Автобус ПАЗ-3205 тех. описание и эксплуатация 245 с. 1998
- Автобус ПАЗ-3205 технология тех. обслуживания 54 с. 1996
Вонкавыя спасылкі
ПАЗ-3205 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads