Павал Рапапорт
расейскі археоляг, гісторык архітэктуры From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Па́вал Алякса́ндравіч Рапапо́рт (29 чэрвеня 1913, Санкт-Пецярбург — 11 верасьня 1988) — расейскі археоляг, гісторык архітэктуры. Доктар гістарычных навук (1965).
У 1937 годзе скончыў Ленінградзкі інжынэрна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Ленінградзкім аддзяленьні Інстытуту археалёгіі АН СССР, адначасова выкладаў гісторыю архітэктуры ў Ленінградзкім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна.
Вывучаў праблемы гісторыі і археалёгіі манумэнтальнай архітэктуры Кіеўскай Русі і Маскоўскага княства. Дасьледаваў архітэктурныя помнікі Полацку, Віцебску, Горадні. Вывучаў менскія старажытнасьці. Абсьледаваў некалькі дзясяткаў гарадзішчаў на тэрыторыі старажытных Турава-Пінскай і Полацкай зямель і ў местах гэтак званай Чорнай Русі. Вывучаў канструкцыю абарончых збудаваньняў больш чым 10 гарадзішчаў на тэрыторыі Беларусі.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads