Павал Шорац

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Па́вал Шорац (нар. 30 студзеня 1998 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Ліды».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Выхаванец лідзкай ДЮСШ. З 2014 году пачаў прыцягвацца да складу «Ліды» ў Першай лізе. У 2017 годзе канчаткова замацаваўся ў складзе і быў адным з асноўных гульцоў каманды. У ліпені 2018 году пакінуў лідзкі клюб[2]. Пераехаў у Польшчу і пачаў выступаць за клюб пятага дывізіёну «Мажыцка», аднак у студзені 2019 году вярнуўся ў «Ліду»[3].

З ліпеня 2019 году знаходзіўся на праглядзе ў «Энэргетыку-БДУ» і ў жніўні склаў працоўнае пагадненьне з клюбам[4]. 16 жніўня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, калі выйшаў у пачатковым складзе ў матчы супраць «Гомля» (1:1) і быў заменены ў другім тайме. У сэзоне 2019 году згуляў яшчэ ў шасьці матчах, а ў 2020 годзе пачаў выступаць пераважна за дубль.

У ліпені 2020 году быў аддадзены ў арэнду «Лідзе»[5], а на наступны год перайшоў у лідзкі клюб ужо на трывалай аснове. У 2022 годзе быў прызначаны капітанам каманды.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads