Літоўскі дарожнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Літоўскі дарожнік» або «Паведамленьні аб літоўскіх дарогах» (ням. Die littauischen Wegeberichte) — умоўная назва крыжацкага помніка, складзенага паміж 1384 і 1401 гадамі і апублікаванага ў 1863 годзе ў якасьці дадатку да хронікі Віганда. Падае апісаньні 100 маршрутаў Жамойцю і Літвой, складзеных на падставе нататак ордэнскіх выведнікаў і праваднікоў. Упамінае сотні населеных пунктаў, звычайна з пазначэньнем адлегласьці паміж імі, а часам і з пазначэньнем іх уладальнікаў[1].

Помнік меў выгляд разрозьненых аркушаў, якія нямецкі выдавец дзеля публікацыі ў 1863 годзе ўпарадкаваў і пранумараваў, падзяліўшы на два разьдзелы з умоўнымі назвамі: «Дарогі ў Жамойць» (ням. «Wege nach Samaiten») і «Дарогі ў Аўкштоту або Верхнюю Літву» (ням. «Wege nach Auxteten oder Ober-Littauen»)[2].

27 кастрычніка 2024 году гісторык Вячаслаў Насевіч прызнаў, што пры падрыхтоўцы сваёй публікацыі 2016 году[1] не зьвярнуў увагі на адпаведнае месца ў прадмове нямецкага выдаўца, якая сьведчаць, што назва «Аўкштота» не ўпаміналася ў арыгінальным тэксьце помніка[3] (такую ж памылку яшчэ раней зрабіў гісторык Алег Ліцкевіч, які ў сваёй публікацыі 2010 году таксама некрытычна ўспрыняў адпаведны назоў з тэрмінам «Аўкштота»[4]).

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads