Падкарпацкае ваяводзтва
ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падкарпацкае ваяводзтва (па-польску: Województwo podkarpackie) — адно з 16 ваяводзтваў Польшчы. Ахоплівае частку тэрыторыі гістарычнай краіны Малапольшчы. Утворана 1 студзеня 1999 году з наступных ваяводзтваў папярэдняга адміністрацыйнага падзелу: Рэшаўскага, Пшэмыскага, Кросьненскага (цалкам), часткова Тарнобжацкага, ды Тарнаўскага.
Remove ads
Геаграфія
Ваяводзтва знаходзіцца ў паўднёвай Польшчы, мяжуе з Украінай, Славаччынай і ваяводзтвамі: Люблінскім, Малапольскім, Сьвентакшыскім.
Сядзіба ваяводзкае ўлады — Рэшаў.
Гарады
У Падкарпацкім ваяводзтве налічваецца 45 населеных пунктаў з гарадзкімі правамі, у тым ліку 4 гарады існуюць на правах павету.
Паветы
Падкарпацкае ваяводзтва складаецца з 25 паветаў — 21 земскіх і 4 гарадзкіх.
Гміны і населеныя пункты
У склад ваяводзтва ўваходзяць 159 гмін. Акрамя гарадоў, ёсьць 2164 населеныя пункты.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads