Палацава-паркавы комплекс Тарасовічаў (Гнезна)
помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. у Гнезьне (Беларусь) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палацава-паркавы комплекс Тарасовічаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст. у Гнезьне. Знаходзіцца на ўсходняй ускраіне колішняга мястэчка, на беразе ракі Нятупы. Твор архітэктуры клясыцызму.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Тарасовічаў | |
![]() Палац Тарасовічаў | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Гнезна |
Каардынаты | 53°07′16.20″ пн. ш. 24°21′29.65″ у. д. |
Аўтар праекту | Аляксандар Градэцкі[d] |
Палацава-паркавы комплекс Тарасовічаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Палацава-паркавы комплекс Тарасовічаў |
Комплекс складаецца з палаца, афіцынаў, гаспадарчых пабудоваў, брамы і парку.
Remove ads
Гісторыя

У 1817 годзе маёнтак Гнезна перайшоў да Тарасовічаў, якія каля 1835 году збудавалі тут мураваны палац. У 1937 годзе маёнтак набылі Сташэўскія[1].
Архітэктура
Палац — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта прастакутны ў пляне будынак з портыкам. Яго партэрную частку ўтвараюць 4-баковыя апоры, злучаныя паміж сабой аркамі. Верхняя частка портыка ўтварае тэрасу, замкнёную з бакоў трыма аркамі, зь дзьвюма калёнамі ў франтальнай частцы, што падтрымліваюць трыкутны франтон. З боку парку знаходзіцца тэраса з балюстрадай.
Перад палацам, з абодвух бакоў знаходзяцца дзьве афіцыны. Захаваліся гаспадарчыя пабудовы: лядоўня ў стылі нэаготыкі, накрытая 4-схільным дахам, а таксама падоўжаны ў пляне будынак стайні з паўкруглай уяздной брамай. Пры ўезьдзе ў сядзібу захаваліся слупы брамы.
Remove ads
Парк
Палац атачаецца пэйзажным паркам з сыстэмай сажалак, злучаных з ракой.
Галерэя
- Сучасныя здымкі
- Агульны выгляд
- Палац
- Гаспадарчая пабудова
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads