Палац Парлямэнту (Румынія)
адміністрацыйны будынак у Бухарэсьце (Румынія) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палац Парлямэнту (па-румынску: Palatul Parlamentului) — шматфункцыянальны будынак у Бухарэсьце (Румынія), у якім засядаюць абедзьве палаты румынскага парлямэнту. Паводле зьвестак Акадэміі сусьветных рэкордаў, Палац — найвышэйшы цывільны будынак з адміністрацыйнымі функцыямі, найбольш дарагі адміністрацыйны будынак і найцяжэйшы будынак у сьвеце[1].
Палац быў распрацаваны архітэктарам Анчам Пэтрэску і будаваўся для камуністычнага рэжыму. Нікалае Чаўшэску назваў яго Народным домам (польск. Casa Poporului)[2]. З 1996 у яго пераехала Палата дэпутатаў Румыніі, якая дагэтуль разьмяшчалася ў Палацы палаты дэпутатаў, а таксама Румынская заканадаўчая рада і Румынская рада па канкурэнцыі. У 2005 годзе да іх далучыўся Сэнат, які пераехаў з будынку колішняга Цэнтральнага камітэту Камуністычнае партыі.
У 2008 годзе Палац прымаў 20-ы саміт НАТО.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads