Палесьсе (прадпрыемства)

трыкатажнае прадпрыемства Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Палесьсе» — найбольшае трыкатажнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў студзені 1965 году ў Пінску (Берасьцейская вобл.).

Хуткія факты Тып, Дэвіз ...

На 2015 г. мела 24 крамы «Пінскі трыкатаж» у 13 гарадах ва ўсіх абласьцях краіны.

Remove ads

Мінуўшчына

27 студзеня 1965 г. пачалося ўсьвядзеньне вытворчых карпусоў Пінскага камбінату верхняга трыкатажу, што сталася найбуйнейшым прадпрыемствам лёгкай прамысловасьці Беларусі. 28 сьнежня 1968 г. пусьцілі 1-ую чаргу вытворчасьці. У 1970 г. адчынілі камвольную фабрыку (часальна-прадзільную вытворчасьць) для выпуску паўшарсьцяной і штапельнай(ru) пражы. У 1972 г. увялі ў дзеяньне фабрыку аб’ёмнай пражы для выпуску поліакрыланітрыльнай(en) пражы. 28 жніўня 1980 г. камбінат ператварылі ў Пінскае прадзільна-трыкатажнае аб’яднаньне. 16 кастрычніка 1991 г. назоў зьмянілі на Пінскае прамыслова-гандлёвае аб’яднаньне «Палесьсе», якое 10 лютага 1992 г. увайшло ў канцэрн «Беллегпрам» (Менск). 20 лютага 1995 г. аб’яднаньне сталася ААТ[4]. На 2001 г. вырабляліся трыкатаж, аб’ёмная і шарсьцяная пража[5].

На 2011 г. ААТ «Палесьсе» мела каля 4 тыс. супрацоўнікаў, зь якіх 1450 (36%) працавалі на фабрыцы. Ажыцьцяўляўся пашыў джэмпэраў, жакетаў, спартовых касьцюмаў, сукенак і сьвітэраў. Уласная сетка збыту ў Беларусі налічвала звыш 20 фірмовых крамаў, найбольш у сталіцы і Пінску. Палова вырабаў экспартавалася ў Расею[6]. На 2013 г. вытворчыя плошчы ААТ складалі 11,87 га. Гандлёвыя прадстаўніцтвы працавалі ў Віцебску, Гомелі і Магілёве. Сетка збыту складалася з 8 крамаў у Берасьцейскай, Гарадзенскай і Менскай абласьцях. У асноўным выпускаліся пража (51%) і трыкатаж (47%). Гадавая вытворчая магутнасьць прадпрыемства склала 4166 тонаў пражы (2 724 тн. аб’ёмнай — 65%, 1 161 тн. шарсьцяной — 28% і 281 тн. штапельнай — 7%), 1878 тыс. трыкатажных вырабаў і 12 тн. трыкатажнага палатна. ААТ «Палесьсе» мела 3232 супрацоўнікі[7].

Знаходзіцца пад санкцыямі Украіны з мая 2023 году[8].

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads