Палятуха звычайная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Палятуха звычайная (Pteromys volans) — грызун зь сямейства палятухавых.
Remove ads
Апісаньне
Зьнешне палятуха падобна да вавёркі, але амаль у 2 разы меншая. Даўжыня цела 14—17 см, маса 100—120 г. Галава невялікая з кароткімі вушамі, якія ў адрозьненьне ад вавёркі пазбаўленыя кутасікаў. Вочы вялікія, пукатыя, чорныя. Хвост пушысты. Пярэднія чатырохпальцыя канечнасьці крыху карацейшыя за пяціпальцыя заднія. Кіпцюры кароткія загнутыя, вельмі ўчэпістыя. Па баках цела паміж заднімі і пярэднімі канечнасьцямі знаходзіцца пакрытая поўсьцю скураная складка, пры дапамозе якой зьвярок плянуе з дрэва на дрэва. Футра густое, мяккае, шаўкавістае; зімой зьверху серабрыста-шэрае, зрэдку зь цёмнай рабізной, летам — буравата-попельна-шэрае.
Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі (ІІІ катэгорыя аховы), Чырвоны сьпіс МСАП (LR/nt, ver. 2.3, 1994).
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
![]() |
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads