Паліты палівальнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паліты палівальнік (па-француску: L’Arroseur arrosé)— францускі кароткамэтражны нямы фільм 1895 году. Адзін зь першых фільмаў, зьнятых братамі Люм’ер, першая пастановачная кінакамэдыя. Для прасоўваньня стужкі быў створаны першы ў гісторыі кінаплякат. Паліты палівальнік меў вялікі посьпех у гледачоў, быў зьняты ў трох відах і выклікаў цэлы шэраг перайманьняў.
Remove ads
Сюжэт
Зьвярніце ўвагу: ніжэй раскрываюцца сюжэтныя павароты і / альбо канчатак твору. |
Карціна складаецца з аднаго кадра бязь інтэртытраў. Садоўнік палівае расьліны з вадаправоднага шлянга. Хлопчык незаўважна для садоўніка наступае на шлянг, і вада перастае цячы. Садоўнік зьдзіўлена зазірае ў наканечнік, хлопчык вызваляе шлянг, і вада пад ціскам ударае садоўніку ў твар. Ён губляе шлянг, у лютасьці азіраецца, бачыць хулігана, кідаецца за ім, даганяе і карае яго[1].
Remove ads
Ацэнкі
Кіназнаўцы неаднаразова падкрэсьлівалі, што гэты фільм вылучаецца сярод прадукцыі «родапачынальнікаў кінэматографа» і мае асаблівае значэньне ў яго гісторыі. Гісторык кіно Ежы Цёпліц, характарызуючы фільмы Люм’ераў як рэпартажныя, пісаў, што сярод іх быў і адзін інсцэнаваны — Паліты палівальнік, які зьяўляецца прадвесьнікам усіх мастацкіх фільмаў: «Нескладаная гісторыя пра хлопчыка, які наступіў на водаправодны шлянг, стала тэмай першай мастацкай карціны са сцэнаром і акторамі (хоць і аматарамі)»[2].
На думку гісторыка кіно Жоржа Садуля, Паліты палівальнік разам зь фільмам Прыбыцьцё цягніка на вакзал Сёта — самы папулярны фільм братоў Люм’ер, які, не валодаючы тэхнічнымі вартасьцямі першага, дзякуючы наяўнасьці сцэнара набыў вядомасьць і значнасьць: «Посьпех зьместу ў фільме адкрыў дарогу кінамастацтву»[3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads