Папаян
горад у Калюмбіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Папая́н (па-гішпанску: Popayán) — горад у Калюмбіі і цэнтар дэпартамэнту Каўка. Месьціцца ў даліне Пубэнса на паўднёвым захадзе краіны паміж Заходнім і Цэнтральным горнымі хрыбтамі. Насельніцтва грамады складае 318 тысяч чалавек, а плошча сягае 483 км². Места слыннае сваёй каляніяльнай архітэктурай і сваім унёскам у калюмбійскае культурнае і палітычнае жыцьцё. Мае мянушку «белы горад» празь белы колер большасьці каляніяльных будынкаў у цэнтры места.
Remove ads
Гісторыя

Бракуе запісаў пра дагішпанскую гісторыю тубыльцаў колішняга паселішча, якое стаяла на месцы сучаснага гораду. У Папаяне месьціцца старажытная дагішпанская піраміда, вядомая як Эль-Мора-дэль-Тулькан, якая ўжо была закінутая ў часы, калі прыбылі першыя гішпанцы. 13 студзеня 1537 году гішпанскі канкістадор Сэбастыян дэ Бэлялькасар прыбыў у Папаян[2]. У XVI і XVII стагодзьдзях места кіравалася прызначаным губэрнатарам пад юрысдыкцыяй Кіта, якое на той час было часткай віцэ-каралеўства Пэру.
Папаян быў вельмі важным горадам дзякуючы свайму разьмяшчэнню паміж Лімай, Кіта і Картахэнай. У ваколіцах меліся капальні, а таксама тут біліся залатыя манэты эскуда ды срэбныя рэалы з 1760 па 1819 гады. Пасьля 1826 году тут працягвалася біцьцё манэтаў, але ўжо для новай Рэспублікі Калюмбія[3]. Папаян быў пашкоджаны некалькімі землятрусамі. Самы разбуральны зь іх доўжыўся ўсяго васямнаццаць сэкундаў 31 сакавіка 1983 году, але рэканструкцыя места пасьля гэтага заняла больш за дзесяць гадоў, і на сёньня ўсё яшчэ можна авбачыць некаторыя вучасткі, якія не былі адноўленыя. У выніку гэтага землятрусу ў Калюмбіі быў створаны першы кодэс сэйсьмічнага праектаваньня.
Гістарычны цэнтар Папаяну зьмяшчае ўзоры барочнай архітэктуры, якая захавалася больш за чатыры стагодзьдзі. Брукаваныя вуліцы былі амаль усе пакрытыя асфальтам у 1937 годзе, аднак у цяперашні час рэалізуецца некалькі праектаў, накіраваных на аднаўленьне першапачатковага выгляду старога гораду.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads