Папулізм
палітычная ідэалёгія From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Папулі́зм (па-француску: populisme ад лац. populus — народ) — від, форма, стыль, мэтад палітычнай дзейнасьці, уласьцівы як асобным палітыкам, гэтак і розным грамадзкім плыням і рухам, якія апэлююць да шырокіх масаў і адлюстроўваюць супярэчнасьці масавай сьвядомасьці.



Remove ads
Асноўныя ідэі папулізму
- Прамы ўдзел народу ў кіраваньні («прамая дэмакратыя»);
- Аўтарытэтны лідэр;
- Недавер да прадстаўнічых дзяржаўных інстытутаў;
- Агульная крытыка бюракратыі, карупцыі.
Папулісты найчасьцей выкарыстоўваюць наіўную веру масы ў магчымасьць найпрасьцейшым і найхутчэйшым чынам вырашыць сацыяльныя ці нацыянальныя праблемы, антыінтэлектуалізм і іншыя. Папулізм можа быць дэмакратычны, кансэрватыўны, рэакцыйны. У паліталёгіі ён існуе ў шырокім спэктры — ад апалягетыкі ў якасьці мадэлі «непасрэднай» дэмакратыі да рэзкай крытыкі і атаясамленьня з дэмагогіяй.
Remove ads
Глядзіце таксама
- Argumentum ad populum
- культ асобы
Літаратура
- Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7
![]() |
Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads