Папяровы самалёцік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Папяровы самалёцік
Remove ads

Папяровы самалёцік — цацачная мадэль самалёта, зробленая з паперы. Папяровы самалёцік называецца па-японску 紙飛行機 (kami hikoki; kami = папера, hikoki = самалёт). Гэта бадай што найвядомейшая і найпрасьцейшая мадэль арыгамі, японскага мастацтва складаньня фігур з паперы.

Thumb
Стварэньне звычайнага папяровага самалёціка.

Гісторыя

Thumb
Паветраныя драконы ў Кітае.

Мяркуецца, што яшчэ 2000 год назад у Кітаі для стварэньня цацак пачалі ўжываць паперу. Там існавала і зараз існуе вельмі папулярная забава: запуск паветраных драконаў. Хоць іх можна лічыць продкамі сучасных мадэляў папяровых самалёцікаў, невядома дакладна, дзе і калі яны ўзьніклі. Тым больш, што іх дызайн цягам часу зьмяняўся для павелячэньня хуткасьці, вышыні ўзьлёту, паляпшэньня формы.

Найранейшай датай стварэньня папяровага самалёціка лічыцца 1909. Аднак, больш распаўсюджаная вэрсія датуецца на дзьве дэкады пазьней: 1930. Тады Джэк Нортрап (Jack Northrop) выкарыстоўваў папяровыя мадэлі для тэстаў, каб вынайсьці ідэі палёту сапраўдных самалётаў.

Remove ads

Інструкцыі

Гэты тып папяровага самалёта складаецца ўсяго з шасьці крокаў. Для стварэньня мадэлі патрэбны простакутны аркуш паперы.

  1. Трымаем аркуш вэртыкальна. Скласьці аркуш папалам уздоўж больш доўгага боку.
  2. Разгарнуць аркуш і загнуць левы верхні вугал, так што верхні край аркуша кладзецца на складку пасярэдзіне. Зрабіць тое самае з правым верхнім вуглом.
  3. Зноў скласьці аркуш папалам, так што загнутыя вуглы схаваюцца ўнутры.
  4. Зрабіць крылы: скласьці кожную з палавін уздоўж больш доўгага боку, каб яны адгіналіся вонкі.

Існуе шмат іншых мадыфікацый папяровых самалёцікаў, з хвастом, з рознымі формамі і вугламі наклону крылаў.

Remove ads

Сусьветныя рэкорды

Праводзілася шмат конкурсаў па запуску папяровых самалёцікаў: які далей праляціць і які даўжэй пратрымаецца ў паветры. Мадэль Кэна Блэкбурна (Ken Blackburn) трымала сусьветны рэкорд Гінэса цягам 13 год (19831996) і аднавіў яго 8 кастрычніка 1998, калі яго папяровы самалёт быў у паветры 27.6 сэкунд (у памяшканьні).

Вонкавыя спасылкі

Папяровы самалёціксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads