Папіямэнта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Папіямэнта
Remove ads

Папіямэнта (саманазва papiamento ці papiamentu) — крэольская мова, родная для насельніцтва астравоў Аруба, Кюрасао й Банэйр. У цяперашні час ёй валодаюць каля 329 тысячаў чалавек.

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...
Remove ads

Афіцыйны статус

Папіямэнта зьяўляецца афіцыйнай мовай Арубы (побач зь нідэрляндзкай). Ад 7 сакавіка 2007 году папіямэнта — дзяржаўная мова Нідэрляндзкіх Антылаў (побач зь нідэрляндзкай дый ангельскай)[3].

Дыялекты

Існуюць 2 галоўныя дыялекты мовы папіямэнта, адзін зь іх ужываецца на Арубе, другі — на Кюрасао й на Банэйры. Галоўная розьніца паміж гэтымі дыялектамі фанэтычная. Апроч таго, дзеля розных дыялектаў папіямэнта ўжываюцца розныя артаграфічныя сыстэмы: артаграфія папіямэнта на Кюрасао й Банэйры больш фанэтычная, галоўны прынцып арубанскае артаграфіі — этымалягічны.

Большасьць словаў, якія ў арубанскім дыялекце заканчваюцца на літару o, на Кюрасао й Банэйры пішуцца праз u: palo/palu (па-беларуску: дрэва). Апроч фанэтычнай, паміж дыялектамі існуе нязначная лексычная й інтанацыйная розьніца.

Remove ads

Фанэтыка

У мове папіямэнта ўжываецца 10 галосных: /a/, /e/, /ɛ/, /i/, /o/, /ɔ/, /u/, /ø/, /y/, /ə/. Існуе націск, апроч таго, папіямэнта зьяўляецца тонавай мовай.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads