Паравоз

From Wikipedia, the free encyclopedia

Паравоз
Remove ads

Паравоз — аўтаномны лакаматыў з парасілавой устаноўкай, г.зн. выкарыстоўвае ў якасьці рухавіка паравую машыну. Паравозы былі першымі цягавымі транспартнымі сродкамі, што рухаліся па рэйках, само паняцьце лакаматыў зьявілася значна пазьней. Паравозы выконвалі асноўны аб’ём перавозак у XIX і першай палове XX стст., адыгралі каласальную ролю ва ўздыме эканомікі цэлага шэрагу краінаў. Паравозы пастаянна паляпшаліся і разьвіваліся, што прывяло да вялікай разнастайнасьці іх канструкцыяў (напр. гл. Baureihe 80 (DRG BR80)), у тым ліку і выдатных ад клясычнай. Так існуюць паравозы без тэндэру, з шэсцярнямі, турбінамі. Аднак з сярэдзіны XX стагодзьдзя паравоз быў вымушаны саступіць месца больш дасканалым лакаматывам — электравозу і цеплавозу, якія істотна пераўзыходзяць паравоз па эканамічнасьці. Тым ня менш, паравозы яшчэ працягваюць працаваць, цягаючы рэтра-экспрэсы, а ў шэрагу краінаў яны і дагэтуль працягваюць працаваць на магістралях у якасьці асноўных.

Thumb
Рэтра-паравоз, год пабудовы 2008
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Паравозсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads