Парагвайская вайна

вайна Парагваю супраць хаўрусу Бразыліі, Аргентыны і Ўругваю From Wikipedia, the free encyclopedia

Парагвайская вайна
Remove ads

Парагвайская вайна, таксама вядомая як вайна Траістага зьвязу — паўднёваамэрыканская вайна, якая доўжылася з 1864 па 1870 гады. У ёй Парагвай змагаўся супраць альянсу Аргентыны, Бразыльскай імпэрыі і Ўругваю. Гэта была самая сьмяротная і крывавая міждзяржаўная вайна ў гісторыі Лацінскай Амэрыкі. Парагвай атрымаў вялікія страты, то бок ягоная эканоміка был зьнішчаная, а колькасьць насельніцтва значна скарацілася. Прыблізныя лічбы ахвяраў дасюль аспрэчваюцца гісторыкамі. Паводле вынікаў вайны Парагвай быў вымушаны саступіць свае тэрыторыі Аргентыне і Бразыліі. Вайна пачалася ў канцы 1864 году ў выніку канфлікту паміж Парагваем і Бразыліяй, выкліканым Уругвайскай вайной. Аргентына і Ўругвай прыядналіся ў вайну супраць Парагваю ў 1865 годзе, пасьля чаго вайна стала вядомай як вайна Траістага зьвязу.

Хуткія факты Парагвайская вайна, Дата: ...

Пасьля таго, як парагвайскае войска было пераможанае, набыў моц партызанскі супраціў. Гэтая стратэгія прывяла да далейшага зьнішчэньня Парагваю і ягонага насельніцтва. Большая частка грамадзянскага насельніцтва страціла жыцьцё праз бітвы, голад і хваробы. Партызанская вайна доўжылася 14 месяцаў, пакуль прэзыдэнт Франсіска Саляна Лёпес не загінуў у бітве пры Сэра-Кара 1 сакавіка 1870 году ў змаганьні з бразыльцамі. Аргентынскія і бразыльскія войскі акупавалі краіну і трымалі акупацыйныя сілы ажно да 1876 году.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads