Музэй валуноў (Менск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Музэ́й валуно́ў — парк-музэй камянёў ва Ўруччы. Створаны ў 1985 годзе. Падобны музэй меншых памераў ёсьць толькі на тэрыторыі Летувы.

Валунамі выкладзена мапа Беларусі. На ёй наваламі камянёў паказаныя населеныя пункты, а таксама рэчкі, азёры, узгор’і. У музэі сабраны камяні з усёй краіны (болей за 2134).
Тут знаходзяцца знакамітыя «Барысавы камяні», на якіх высечаныя шасьціканцовыя крыжы і надпісы. «Крыж Стэфана Баторыя», ля якога, па паданьні, абедаў кароль Вялікага Княства Літоўскага ў час паходу на ўсход. Сюды таксама быў прывезены валун з назвай «Дзед», які да канца XIX стагодзьдзя знаходзіўся ў цэнтры Менску на старажытным капішчы.
Remove ads
Перадумовы
Пагроза зьнікненьня вялікай колькасьці валуноў і ледавіковага каменьня й актыўнае выкарыстаньне ў будоўлі дарог і ў іншых мэтах паўсталі перадумовамі для пошуку выйсьця з гэнага становішча. Да таго ж ва ў шматлікіх краінах адметныя з пункту гледжаньня культуры, традыцыі й навукі валуны ўзяты пад ахову дзяржавы. У 60-х гадах 20 стагодзьдзя на Беларусі ў параўнаньні зь іншымі краінамі дасягненьні ў ахове былі болей чым сьціплыя (у сьпіс помнікаў прыроды было ўлучана толькі 52 валуны і іх нагрушчваньняў).
З гэнай нагоды акадэмік АН Беларусі Гаўрыла Гарэцкі ў 1974 годзе заклікаў паскорыць вывучэньне ледавіковых валуноў, найбольш значныя зь іх аб’явіць помнікамі прыроды, а ў межах Акадэмгарадку стварыць музэй валуноў пад адкрытым небам.[1]
Remove ads
Гісторыя зьяўленьня
- 1974 год — пад кіраўніцтвам Г. І. Гарэцкага быў скліканы навуковы савет, які зацьвердзіў праграму мерапрыемстваў па дасьледаваньні й вывучэньні ледавіковых валуноў на Беларусі й распрацаваў плян будаўніцтва музэйнага комплексу.
- 1975 год — Прэзыдыюм АН Беларусі прыняў пастанову аб будаўніцтве каля корпусу інстытуту будынка Геалягічнага музэю — за ім на плошчы 6 га стварыць Экспэрымэнтальную базу ледавіковых валуноў.
- 1976—1982 гады — было прывезена больш за 2000 валуноў, пры гэтым некаторыя важылі па 15—16 т.
- 1985 год — праект Экспэрымэнтальнай базы быў спраўджаны.
- 1989 год — Экспэрымэнтальная база па вывучэньні ледавіковых валуноў была абвешчана дзяржаўным геалягічным помнікам прыроды[1].
Remove ads
Стваральнікі музэю
Ініцыятыўная група (першыя энтузіясты) па выкананьні дасьледаваньняў валуннага матэрыялу на Беларусі:[1]
- С. Астапава
- Р. Шэмпель
- К. Мандэр
- Э. Ляўкоў
- Б. Гурскі
- М. Зусь
- І. Л. Гумінскі
- іншыя
Група пошуку, абсьледваньне й дастаўку валуноў з найбольш характэрных раёнаў іх распаўсюджваньня на пляцоўку музэю праводзілі:[1]
- В. Вінакураў
- Я. П. Рунец
- А. І. Зімянкоў
- іншыя
Распрацоўшчык Экспэрымэнтальнай базы — Інстытут Белдзяржпраект[1]
- Архітэктар — Р. Краўэр
- Аўтар генпляна — Р. Бараноўскі
- Аўтар кампазыцыяў з валуноў — Л. Саўрава
- Галоўны інжынэр праекту — Т. Уласава
Склад музэю

Сабраныя з усёй краіны ў музэі валуны і камяні разьмеркаваны па шасьці тэматычных экспазыцыях — якія й утвараюць своеасаблівую Экспэрымэнтальную базу і адначасова музэй пад адкрытым небам.
Склад музэю:[3]
- Цэнтральная экспазыцыя — рукатворная будова мапы Беларусі, на якой разьмешчаны ледавіковыя валуны пад назвай Валунныя асацыяцыі й кіроўныя валуны канцовых ледавіковых утварэньняў Беларусі.
- Жыўляючая правінцыя
- Петраграфічная калекцыя
- Формы валуноў
- Камень і Чалавек
- Прысада валуноў
Тэрыторыя музэю засеяна шматгадовымі травамі, кустоўем, дрэвамі, абкружана сьцяжынкамі.
Remove ads
Цэнтральная экспазыцыя
Цэнтральная экспазыцыя зьяўляецца мадэль мапы сучаснай Беларусі зь яе асноўнымі элемэнтамі рэльефу — краявымі ледавіковымі ўтварэньнямі. Мапа арыентавана па кірунках сьвету (простастаўны 1:100 і паземны 1:2500).[3] Самыя высокія пагоркі на мапе сягаюць вышынёй да 3,5 мэтраў, якія разьмешчаны ў цэтральнай частцы і згадваюць Менскае ўзвышша і абсалютную вяршыню — Лысую Гару. Сюды вядуць сьцежкі, каб агледзець увесь музэй. Іншыя насыпаныя пагоркі адлюстроўваюць другія ўзвышшы і грады ледавіковага рэльефу: Гарадзенскае, Ваўкавыскае, Віцебскае, Мазырскае, Загарадзьдзе — на іх разьмешчана больш за 500 валуноў згодна з геаграфічнымі прынцыпамі разьмеркаваньня валуннага матэрыялу.[3] Уся экспазыцыя складаецца з малых частак (кампазыцыяў):
- Прыбуская раўніна
- Цэнтральна-Бярэзінская раўніна
- Паазерскі край
- Цэнтральнабеларускі край
- Палескі край
- Мазырскае ўзвышша
- Гарадоцкае ўзвышша
- Сьвянцянскае ўзвышша
Выгляд навакольля з найвышэйшага пункту Музэю валуноў
Remove ads
Жыўляючыя правінцыі
Экспазыцыя займае паўночна-заходні кут музэю, дзе ў цэнтры выраўненай пляцоўкі разьмешчана U-падобнай формы паглыбленьне, якое імітуе Балтыскае мора з Батнічным і Фінскім залівамі.
Петраграфічная экспазыцыя
Экспазыцыя разьмешчана ў паўднёва-ўсходнім куту музэю й мае выгляд кола, акрэсьленага сьцежкай. У сваю чаргу кола разьдзелена на 4 кругавыраза: паўночна-заходні, паўночна-ўсходні, паўднёва-заходні й паўднёва-ўсходні.
Форма валуноў
Экспазыцыя прысьвечана існуючай форме валуноў і разьмешчана ва ўсходняй частцы музэю.
Камень і Чалавек
Зона Камень у жыцьці чалавека разьмешчана ў паўднёвай частцы музэю й зьмяшчае розныя ледавіковыя валуны і вырабы зь іх, якія маюць гістарычнае й культурнае значэньне для беларускага народа.
Прысада валуноў
Экспазыцыя ўяўляе сабой ланцуг найбольш буйных ледавіковых глыбаў, выкладзеных усьцяж сьцежкі, якая злучае мікрараён Уручча-1 і Акадэмгарадок. Тут месьцяцца валуны, прывезеныя з усіх куткоў краіны.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads