Партыя народнай свабоды

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Па́ртыя наро́днай во́лі (па-расейску: Партия народной свободы; ПАРНАС), раней — Рэспубліканская партыя Расеі — Партыя народнай волі (РПР-ПАРНАС) — расейская правацэнтрысцкая партыя.

Хуткія факты Лідэр партыі, Заснавальнік ...
Remove ads

Дзейнасьць

Партыя створана ў лістападзе 1990 году на базе часткі руху «Дэмакратычная плятформа», чые прадстаўнікі пакінулі КПСС з-за нязгоды з большасьцю на 28 зьезьдзе. 14 сакавіка 1991 году Мінюст РСФСР зарэгістраваў зьяднаньне Рэспубліканская партыя Расейскай Фэдэрацыі (РПРФ), якая стала адной з трох першых партыяў Расеі. Партыя была прадстаўлена ў Дзярждуме чатырох скліканьняў (у складзе кааліцыяў і блёкаў). У 2000-х, зьяднаўшыся з шэрагам арганізацыяў, РПР павялічыла сваю колькасьць, уваходзіла ў кааліцыю «Іншая Расея» і брала ўдзел у «Маршах нязгодных». У 2007 годзе партыя была пазбаўленая рэгістрацыі. У 2010 годзе РПР увайшла ў кааліцыю «За Расею без самавольства й карупцыі» (пазьней — партыя «ПАРНАС»). У 2013 годзе стала паўнапраўным сябрам Саюзу лібэралаў і дэмакратаў за Эўропу.

Remove ads

Дзейнасьць у 2010-я гады

У 2011 годзе ЭСПЧ прызнаў незаконным пазбаўленьне рэгістрацыі, і з 5 траўня 2012 году Мінюст РФ вярнуў партыі ранейшую дзяржрэгістрацыю. У 2010 годзе РПР увайшла ў кааліцыю «За Расею без самавольства й карупцыі» (пазьней — партыя «ПАРНАС»). У 2013 годзе стала паўнапраўным сябрам Саюзу лібэралаў і дэмакратаў за Эўропу. Потым сябры ПАРНАСА ўступілі ў Рэспубліканскую партыю й 16 чэрвеня 15-ы зьезд зьяднанай апазыцыйнай партыі пераназваў РПР у «РПР-ПАРНАС». 2 жніўня Мінюст выдаў сьведчаньне з новай назвай, а новыя статут і праграма партыі афіцыйна набылі моц. «РПР-ПАРНАС» — гэта фактычна Партыя народнай волі, а юрыдычна — РПР. Новага ўстаноўчага зьезду й стварэньня новай партыі не было, а «РПР» і «РПР-ПАРНАС» — адна й тая ж партыя з тым жа самым рэгістрацыйным нумарам. 5 ліпеня 2015 году на зьезьдзе партыі было прынята рашэньне пра скарачэньне назвы да «ПАРНАС».

Remove ads

Кіраўнікі

Старшыня «ПАРНАС» — Міхаіл Касьянаў (да 2015 году зьяўляўся адным з сустаршыняў разам з Уладзімерам Рыжковым і Барысам Нямцовым). Найвэшэйшая рада — Фэдэральная палітычная рада галоўным чынам з рэгіянальных аддзяленьняў. Выканаўчы дырэктар партыі — Марыя Яблонская.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads