Паскавацікавыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паскавацікавыя (Balaenopteridae) — сямейства клясы сысуноў, уключае 2 сучасныя роды і каля 10 сучасных відаў. Распаўсюджваньне ўключае ўсе акіяны. Выкапныя паскавацікавыя вядомыя ад сярэдняга міяцэну[1][2].
Памер іх — ад параўнальна невялікага кіта Balaenoptera acutorostrata каля 8–10 м у даўжыню і вагой 4000 кг да гіганцкага Balaenoptera musculus даўжынёй 20–31 м і вагой каля 160 000 кг. Форма і колер цела, памер і форма плаўнікоў значна адрозьніваюцца ў розных відаў. Агульнай зьнешняй рысай з'яўляецца наяўнасьць глыбокіх падоўжных баразёнак у скуры, якія праходзяць па ўсім горле і грудзях[1][2].
Гэтыя віды сілкуюцца ў першую чаргу ракападобнымі праз фільтраваньня вялікай колькасьці вады. Паскавацікавых звычайна бачаць у групах па 2–5 асобін. Папуляцыя іх значна зьменшылася праз кітабойны промысел і большасьць з іх цяпер цалкам абаронена міжнародным дагаворам[1][2].
Remove ads
Сыстэматыка
Паскавацікавыя (Balaenopteridae)
- род Megaptera
- від Megaptera novaeangliae
- род паскавацік Balaenoptera
- віды: Balaenoptera physalus, Balaenoptera borealis, Balaenoptera brydei, Balaenoptera edeni, Balaenoptera ricei, Balaenoptera musculus, Balaenoptera acutorostrata, Balaenoptera bonaerensis, Balaenoptera omurai
- вымерлыя роды: †Miobalaenoptera, †Archaebalaenoptera, †Nehalaennia, †Cetotheriophanes, †Diunatans, †Incakujira, †Parabalaenoptera, †Plesiobalaenoptera, †Plesiocetus, †Praemegaptera, †Protororqualus
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads