Пахвіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Пахвіна
Remove ads

Пахві́на (па-лацінску: inguen) або пахві́нная дзе́дзіна (лац. regio inguinalis) — пераходная частка цела паміж жыватом і сьцягном[1] з абодвух бакоў лабкавіцы(d)[2]. Пахвіна — парная дзедзіна падчарэўя(d): разьмяшчаецца і справа, і зьлева.

Thumb
Расьцягнутая пахвінная цягліца

Анатомія

Цягліцы-прыводніцы, ці пахвінныя цягліцы, складаюцца з малой(d), доўгай(d), , вялікай(d), тонкай(d) ды грабянёвай(d) цягліцаў[3]. Гэтыя цягліцы трымаюць сьцёгны (мацуюць сьцягніцу(d) і калена бліжэй да прамежжа). Расьцягненьне сьцегнавых цягліцаў-замыкальніцаў(d) можна спрычыніцца да балючай траўмы[4].

Пахвіну інэрвуе нэрва-замыкальніца(d), з двума выняткамі: грабянёвую цягліцу інэрвуе сьцегнавая нэрва(d), а падкаленную(d) частку вялікай цягліцы — вялікагалёнкавая(d)[5].

Пад скурай у пахвіне знаходзяцца 3—5 глыбінных лімфатычных вузлоў(d), патрэбных для дзейнасьці імуннай сыстэмы. Пры некаторых захворваньнях яны могуць успухаць. У глыбінныя лімфавузлы выліваецца шэраг паверхневых лімфавузлоў(d).

Ад лабкавічнага грудка(d) да пярэдняй верхняй клубавічнай восьці(d) праходзіць пахвінны вяз(d), анатомія якога вельмі істотная пры апэраваньні кілы.

Remove ads

Паталёгія

  • Пахвінная грыжа
  • Спартовая грыжы
  • Лімфадэніт пахвінных лімфатычных вузлоў
  • Кіста семяннога кноціка(d)

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads